Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Мінскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачанні Знака М.А. і Калеснікавай М.А. у здзяйсненні злачынстваў супраць дзяржавы

6 верасня 2021  1421

6 верасня 2021 года Мінскі абласны суд у закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу па абвінавачанні Знака М.А. і Калеснікавай М.А. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаныя Знак М.А. і Калеснікава М.А. прызнаны вінаватымі ў загаворы, здзейсненым з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 357 КК; у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве такім фарміраваннем, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 361-1 КК, у рэдакцыі Закона ад 20 красавіка 2016 года; у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, здзяйсненню іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, закліках, звернутых да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, ажыццявіць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 361 КК, у рэдакцыі Закона ад 5 студзеня 2015 года, і ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

на падставе ч. 1 арт. 357 КК – Знаку М.А. – на тэрмін 9 гадоў, Калеснікавай М.А. – на тэрмін 10 гадоў;

на падставе ч. 1 арт. 361-1 КК у рэдакцыі Закона ад 20 красавіка 2016 года – Знаку М.А. – на тэрмін 6 гадоў, Калеснікавай М.А. – на тэрмін 4 гады;

на падставе ч. 3 арт. 361 КК у рэдакцыі Закона ад 5 студзеня 2015 года – Знаку М.А. – на тэрмін 2 гады, Калеснікавай М.А. – на тэрмін 4 гады.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 72 КК канчаткова прызначана пакаранне па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў у выглядзе пазбаўлення волі:

Знаку М.А. – на тэрмін 10 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

Калеснікавай М.А. – на тэрмін 11 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў судовую калегію па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь праз Мінскі абласны суд на працягу 10 сутак з дня яго абвяшчэння, а абвінавачанымі, якія ўтрымліваюцца пад вартай, у той жа тэрмін з дня ўручэння ім копіі прыгавору.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі