Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Дзяржынскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб здзяйсненні карупцыйных злачынстваў

15 ліпеня 2021  947

14 ліпеня 2021 года судом Дзяржынскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Ц., 1983 года нараджэння, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 430 КК, і Г., 1975 года нараджэння, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 431 КК.

Абвінавачаны Ц., займаючы пасаду інжынера аддзела маркетынгу ДУВП «Бярозаўская ЖКГ», маючы адзіную мэту атрымання матэрыяльных каштоўнасцей у якасці хабару, па раней дасягнутай з абвінавачанай Г. дамоўленасці, у перыяд з 24 студзеня 2020 года па 29 студзеня 2021 года прыняў у чатыры прыёмы ад апошняй, якая прадстаўляе свае інтарэсы і інтарэсы ПГУП «А.», у якасці хабару грашовыя сродкі на агульную суму 3208 рублёў 72 капейкі, у сувязі з набыццём ДУВП «Бярозаўская ЖКГ» прадукцыі ў ПГУП «А.», сістэматычным заключэннем біржавых здзелак паміж імі на пастаўку прадукцыі на нявызначаны перыяд.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Ц. прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі з займаемым ёй службовым становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўляемых ім асоб якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе 4 гадоў абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 3 гады.

Абвінавачаная Г. прызнана вінаватай у дачы хабару, і на падставе ч. 1 арт. 431 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 400 базавых велічынь на суму 11 600 рублёў.

Згодна з ч. 1 арт. 46-1 КК судом пастаноўлена канфіскаваць у даход дзяржавы мабільны тэлефон маркі «HUAWEI P30», прыналежны абвінавачанай Г., і мабільны тэлефон маркі «ХiaomiRedmi 8а», прыналежны абвінавачанаму Ц.

Судом пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага Ц. у даход дзяржавы вартасны эквівалент неабгрунтавана набытай выгады ў памеры 2308 рублёў 72 капейкі.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі