Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Барысаўскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да радавога па абвінавачанні ў здзяйсненні воінскага злачынства

25 ліпеня 2018

25 ліпеня 2018 года судом Барысаўскага раёна Мінскай вобласці пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачанні радавога Г., 1997 года нараджэння ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 443 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Г. прызнаны вінаватым у насіллі над асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, здзейсненым асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, якая не знаходзіцца ў адносінах падначаленасці з пацярпелым, і на падставе ч. 1 арт. 443 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Згодна з ч. 1 арт. 77 КК у дачыненні да Г. прыменена адтэрміноўка выканання прызначанага пакарання на тэрмін 2  гады. Ён абавязаны не мяняць месца жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, перыядычна з’яўляцца ў орган унутраных спраў для рэгістрацыі, у вольны ад работы і (ці) вучобы час выконваць грамадска карысныя работы ў аб’ёме 120 гадзін.

Мерай стрымання пакінута падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах, па ўступленні прыгавора ў законную сілу – адмяніць.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку на працягу дзесяці сутак з дня яго абвяшчэння ў Мінскі абласны суд праз суд Барысаўскага раёна.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык