Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Мінскім абласным судом скасавана пастанова суддзі суда Вілейскага раёна па ч. 1 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да жанчыны, якая мае непаўналетняе дзіця, з накіраваннем справы аб адміністрацыйным правапарушэнні на новы разгляд

17 лістапада 2020  1681

Па пастанове суддзі суда Вілейскага раёна ад 10 лістапада 2020 года жыхарка аг. Сёмкава падвергнута адміністрацыйнаму спагнанню па ч. 1 арт. 23.34 КаАП у выглядзе адміністрацыйнага арышту на тэрмін 10 сутак.

Разам з тым судом першай інстанцыі не ўстаноўлены належным чынам дадзеныя аб асобе, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, не праверана наяўнасць або адсутнасць абставін, якія змякчаюць адказнасць.

17 лістапада 2020 года Мінскім абласным судом пастанова суддзі суда Вілейскага раёна скасавана, а справа аб адміністрацыйным правапарушэнні накіравана на новы разгляд у той жа суд іншаму суддзі.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі