Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Барысаўскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да ваеннаслужачага па абвінавачанні ў здзяйсненні воінскага злачынства

25 ліпеня 2018

25 ліпеня 2018 года судом Барысаўскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Г., палкоўніка, начальніка службы бяспекі сувязі аддзела сувязі штаба Паўночна-заходняга акруговага камандавання, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 455 КК.

Абвінавачаны Г., праходзячы вайсковую службу на пасадзе камандзіра 60 асобнага палка сувязі штаба ПЗАК не зарэгістраваў паведамленне аб здзейсненым злачынстве, у вызначаным парадку не разгледзеў яго, не паведаміў старшаму камандзіру аб здзейсненым злачынстве, службовае расследаванне не прызначыў, праверку ў адпаведнасці з арт.арт. 173–174 КПК не арганізаваў і не прызначыў, пракурору Мінскай вобласці не паведаміў, крымінальную справу не ўзбудзіў, тым самым утаіў здзейсненае злачынства.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Г. прызнаны вінаватым у наўмысным бяздзеянні ўлады, здзейсненым з іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, і на падставе ч. 1 арт. 455 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 350 базавых велічынь у суме 8575 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Мера стрымання да ўступлення прыгавора ў законную сілу зменена з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на заключэнне пад варту, абвінавачаны Г. узяты пад варту ў зале суда неадкладна.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі