Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Судом Барысаўскага раёна пастаноўлены прыгавор у дачыненні да ваеннаслужачага па абвінавачанні ў здзяйсненні воінскага злачынства

21 жніўня 2018

16 жніўня 2018 года судом Барысаўскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Ш., камандзіра 10 асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 455 КК.

Абвінавачаны Ш., праходзячы службу на пасадзе камандзіра воінскай часткі, атрымаўшы паведамленне аб здзейсненых злачынствах, не зарэгістраваў іх, ва ўстаноўленым парадку не разгледзеў, старшаму камандзіру (начальніку) аб здзяйсненні злачынстваў не паведаміў, службовае расследаванне не назначыў, праверку ў адпаведнасці з арт.арт. 173-174 КПК не арганізаваў і не назначыў, пракурору Мінскай вобласці не паведаміў, крымінальную справу не ўзбудзіў і, тым самым, скрыў здзейсненае ім злачынства.

Прыгаворам суда

Абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым у наўмысным бяздзеянні ўлады, здзейсненым з іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным інтарэсам, і на падставе ч. 1 арт. 455 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 400 базавых велічынь у суме 9800 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Мера стрымання да ўступлення прыгавору ў законную сілу зменена з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на заключэнне пад варту, абвінавачаны Ш. узяты пад варту неадкладна ў зале суда.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ва ўстаноўвленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык