Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Крупскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў

29 чэрвеня 2021  626

28 чэрвеня 2021 года судом Крупскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні былога дырэктара філіяла «Аўтамабільны парк № 18» ААТ «Мінаблаўтатранс» Ч. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК.

Абвінавачаны Ч., займаючы пасаду дырэктара філіяла «Аўтамабільны парк № 18» ААТ «Мінаблаўтатранс», 22 снежня 2018 года ў працоўны час, знаходзячыся ў прыёмнай адміністрацыйнага будынка філіяла, на глебе помсты за тое, што пацярпелы Р. выказаў свае пярэчанні супраць звальнення работніка П., а таксама за быццам бы дапушчаныя раней Р. пры выкананні сваіх службовых абавязкаў факты грубых зносін з грамадзянамі, праяўляючы ўсёдазволенасць і яўна выходзячы за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых яму па службе, абвінавачаны прычыніў пацярпеламу Р. цялесныя пашкоджанні, што адносяцца да катэгорыі цялесных пашкоджанняў, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці, а таксама патрабаваў, каб пацярпелы Р. напісаў заяву аб сваім звальненні па ўласным жаданні без тлумачэння прычын, чым прычыніў істотную шкоду правам і законным інтарэсам Р., дыскрэдытаваў сябе і падарваў аўтарытэт кіраўніка структурнага падраздзялення дзяржаўнага прадпрыемства.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Ч. прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія яўна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў), спалучаных з насіллем у дачыненні да пацярпелых, і на падставе ч. 3 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, а таксама з выхаваўчай дзейнасцю, на тэрмін 5 гадоў.

Судом пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага Ч. на карысць пацярпелага кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 4000 рублёў, а таксама выдаткі за аказанне дапамогі прадстаўніка ў памеры 3672,50 рубля, выдаткі па афармленні даверанасці прадстаўніку ў суме 71,40 рубля, а ўсяго 3743,90 рубля.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі