Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Маладзечанскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб замаху на забойства

6 ліпеня 2021  817

5 ліпеня 2021 года судом Маладзечанскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Л., 1976 года нараджэння, раней не судзімага, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 КК.

Абвінавачаны Л., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, на лесвічнай пляцоўцы, на глебе рэўнасці і непрыязных адносін, што склаліся раней, са сваёй былой жонкай, наўмысна нанёс у вобласць галавы і тулава не менш за чатыры ўдары рукамі і не менш за пяць удараў нажом, прычыніўшы тым самым цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў па прымеце небяспекі для жыцця, аднак свой злачынны намер да канца не давёў па не залежных ад яго абставінах.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Л. прызнаны вінаватым у замаху на наўмыснае проціпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойстве), і на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі