Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Мінскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да дзвюх асоб у здзяйсненні наўмыснага забойства з асаблівай жорсткасцю і іншых злачынстваў

14 мая 2019  666

11 мая 2019 года Мінскім абласным судом разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Е. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п.п. 6, 15 ч. 2 арт. 139, ч. 2 арт. 205, арт. 416 КК, К. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п.п. 6, 15 ч. 2 арт. 139, ч. 2 арт. 205 КК.

Абвінавачаныя Е. і К., раней судзімыя за здзяйсненне наўмысных злачынстваў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, падчас сваркі з пацярпелым, з мэтай яго забойства з асаблівай жорсткасцю, наўмысна нанеслі яму каля 30 удараў рукамі, нагамі, цвёрдымі тупымі прадметамі, нажом, шкляной бутэлькай, вострым прадметам, які валодае колюча-рэжучымі ўласцівасцямі, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні, у выніку якіх апошні памёр на месцы здарэння.

Яны ж тайна выкралі ў тым жа доме, дзейнічаючы групай асоб і паўторна, маёмасць, што належыць пацярпеламу, на суму 61,102 рублі.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Е. прызнаны вінаватым у наўмысным проціпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, групай асоб.

Ён жа прызнаны вінаватым у тайным выкраданні маёмасці (крадзяжы), здзейсненым паўторна, групай асоб.

Ён жа прызнаны вінаватым у злосным ухіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ.

Прызначана пакаранне

па п.п. 6, 15 ч. 2 арт. 139 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 16 гадоў;

па ч. 2 арт. 205 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў;

па арт. 416 КК у выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, прызначана 17 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі.

На падставе ч. 1 арт. 73 КК да прызначанага пакарання часткова далучана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ, не адбытае па прыгаворы ад 15 жніўня 2017 года, і па сукупнасці прыгавораў, канчаткова прызначана абвінавачанаму Е. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 18 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгаворам суда

абвінавачаная К. прызнана вінаватай у наўмысным проціпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, групай асоб.

Яна ж прызнана вінаватай у тайным выкраданні маёмасці (крадзяжы), здзейсненым паўторна, групай асоб.

Прызначана пакаранне

па п.п. 6, 15 ч. 2 арт. 139 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 16 гадоў;

па ч. 2 арт. 205 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, канчаткова прызначана абвінавачанай К. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 17 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пастаноўлена спагнаць з абвінавачаных Е. і К. у салідарным парадку на карысць пацярпелай 3000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай злачынствам.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык