Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Маладзечанскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб знявазе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

15 верасня 2021  1992

14 верасня 2021 года судом Маладзечанскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Г., 1990 года нараджэння, Ш., 1973 года нараджэнняХ., 1965 года нараджэння, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 368 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Г. прызнаны вінаватым у публічнай знявазе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і на падставе ч. 1 арт. 368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

Абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым у публічнай знявазе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і на падставе ч. 1 арт. 368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год.

Абвінавачаны Х. прызнаны вінаватым у публічнай знявазе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і на падставе ч. 1 арт. 368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі