Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Магілёўскі абласны суд


Апарат Магілёўскага абласнога суда

Апарат Магілёўскага абласнога суда забяспечвае работу па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізе судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананні іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці суда.

Апарат Магілёўскага абласнога суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў:

1. Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

Цыганкова Таццяна Аляксандраўна Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

У склад аддзела ўваходзяць:

  • сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • сектар арганізацыі судовага нагляду;
  • сектар па крымінальных справах;
  • сектар па грамадзянскіх справах;
  • канцылярыя;
  • сакратары судовага пасяджэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы Магілёўскага абласнога суда і раённых судоў Магілёўскай вобласці;
  • улік руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах і матэрыялах, разгледжаных у судовых калегіях і па першай інстанцыі, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
  • арганізацыя справаводства ў Магілёўскім абласным судзе і раённых судах Магілёўскай вобласці;
  • узаемадзеянне з работнікамі структурных падраздзяленняў Магілёўскага абласнога суда, раённых судоў Магілёўскай вобласці, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб і грамадзян па пытаннях арганізацыі дзейнасці судоў;
  • разгляд у межах кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, зваротаў (прапаноў, заяў, скарг) грамадзян і юрыдычных асоб;
  • забеспячэнне напаўнення інфармацыйных сістэм Магілёўскага абласнога суда і раённых судоў Магілёўскай вобласці дакладнымі звесткамі аб іх дзейнасці;
  • ажыццяўленне першаснай апрацоўкі карэспандэнцыі, рэгістрацыі ўліку ўваходнай і выходнай карэспандэнцыі з выкарыстаннем камп’ютарнай рэгістрацыі ў электроннай аўтаматызаванай сістэме і метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі.

2. Аддзел кадраў і дзяржаўнай службы

Жылінская Галіна Аляксандраўна Начальнік аддзела кадраў і дзяржаўнай службы

Асноўныя задачы аддзела:

  • рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Магілёўскага абласнога суда і раённых судоў Магілёўскай вобласці кваліфікаванымі спецыялістамі, іх атэстацыя;
  • фарміраванне рэзерву кадраў на пасады суддзяў раённых судоў Магілёўскай вобласці, работнікаў Магілёўскага абласнога суда;
  • арганізацыя работы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў Магілёўскага абласнога суда і раённых судоў Магілёўскай вобласці;
  • падбор і расстаноўка кадраў з улікам іх прафесійных і маральна-псіхалагічных якасцей;
  • арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Магілёўскага абласнога суда і эканамічнага суда Магілёўскай вобласці.

3. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Мажынская Марына Міхайлаўна Начальнік аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Асноўныя задачы аддзела:

  • збор, апрацоўка і аналіз статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці Магілёўскага абласнога суда і раённых судоў Магілёўскай вобласці па ажыццяўленні правасуддзя;
  • вывучэнне і абагульненне судовай практыкі па крымінальных, грамадзянскіх справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці Магілёўскага абласнога суда і раённых судоў Магілёўскай вобласці па вядзенні судовай статыстыкі, арганізацыі аналітычнай работы.

4. Аддзел інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Драздоў Павел Сяргеевіч Начальнік аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

У склад аддзела ўваходзіць група эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Магілёўскага абласнога суда і раённых судоў Магілёўскай вобласці;
  • арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі будынкаў раённых судоў Магілёўскай вобласці;
  • арганізацыя пытанняў, звязаных з капітальным будаўніцтвам, рэканструкцыяй і рамонтам будынкаў раённых судоў Магілёўскай вобласці, у тым ліку па аб'ектах капітальнага будаўніцтва, якія падлягаюць уводу па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.

5. Аддзел фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Федаровiч Наталля Уладзiмiраўна Начальнік аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Асноўныя задачы аддзела:

  • арганізацыя фінансавай дзейнасці Магілёўскага абласнога суда, раённых судоў Магілёўскай вобласці, накіраваная на захаванасць і эфектыўнасць выкарыстання асноўных фондаў і абаротных сродкаў;
  • ажыццяўленне работы па эканамічным планаванні, накіраваным на арганізацыю рацыянальнай гаспадарчай дзейнасці Магілёўскага абласнога суда;
  • арганізацыя працы і заработнай платы, рацыянальнага выкарыстання і правільнага расходавання фонду аплаты працы.

6. Аддзяленне праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

  Аніскевіч Iрына Генадзьеўна                                Начальнік аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Асноўныя задачы аддзялення:

  • забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання камп’ютарнай тэхнікі, актыўнага сеткавага і камутацыйнага абсталявання лакальнай вылічальнай сеткі, знешняй электроннай пошты Магілёўскага абласнога суда і раённых судоў Магілёўскай вобласці;
  • забеспячэнне работы з электроннымі праграмамі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і ведамаснымі электроннымі праграмамі;
  • забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі лакальнай вылічальнай сеткі, тэхнічнай абароны службовай інфармацыі Магілёўскага абласнога суда і раённых судоў Магілёўскай вобласці.