Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кваліфікацыйныя калегія суддзяў Магілёўскага абласнога суда і эканамічнага суда Магілёўскай вобласці

Паўнамоцтвы

Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Магілёўскага абласнога суда, эканамічнага суда Магілёўскай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Магілёўскай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Парадак выбрання

Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Магілёўскага абласнога і эканамічнага суда Магілёўскай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.

Старшыні Магілёўскага абласнога суда, эканамічнага суда Магілёўскай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Магілёўскага абласнога і эканамічнага суда Магілёўскай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.

Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Магілёўскага абласнога і эканамічнага суда Магілёўскай вобласці.

Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.

Склад калегіі

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі

Халадцова Любоў Мікалаеўна – суддзя Магілёўскага абласнога суда

Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі

Гладкі Мікалай Мікалаевіч – суддзя Магілёўскага абласнога суда

Члены кваліфікацыйнай калегіі

суддзі Магілёўскага абласнога суда:

Барсук Таццяна Анатольеўна

Вайцянкова Кацярына Арцёмаўна

Іванкоў Аляксандр Іванавіч

Качалаў Рыгор Уладзіміравіч

Цяплова Ірына Леанідаўна

Трапыніна Юлія Станіславаўна

суддзі эканамічнага суда Магілёўскай вобласці

Пліско Ала Іванаўна

Гаравец Валянціна Уладзіміраўна

 

Трамбачова Таццяна Дзмітрыеўна – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры грамадзянскага і гаспадарчага права факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова».

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык