Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Магілёўскі абласны суд


Кіраўніцтва Магілёўскага абласнога суда

Старшыня

Прошка Ігар Браніслававіч

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Клімавічы Магілёўскай вобласці.

З 1983 па 1986 гады праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР.

Пасля заканчэння ў 1990 годзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна па спецыяльнасці «правазнаўства» працаваў следчым, старшым следчым пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Магілёва.

З 1995 года – суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Магілёва;

з 2000 года – суддзя Магілёўскага абласнога суда;

са снежня 2005 года – намеснік старшыні Магілёўскага абласнога суда;

у снежні 2012 года прызначаны старшынёй Магілёўскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас.

Першы намеснік старшыні

Конеў Сяргей Анатольевіч

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў г. Клімавічы Магілёўскай вобласці.

З 1985 па 1988 гады праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР.

У 1993 годзе скончыў Украінскую юрыдычную акадэмію.

З 1993 года – следчы пракуратуры Ленінскага раёна г. Магілёва;

з 1994 года – следчы па асабліва важных справах пракуратуры Магілёўскай вобласці;

з 1995 года выконваў абавязкі суддзі; суддзя суда Магілёўскага раёна;

з 2007 года – суддзя Магілёўскага абласнога суда;

з 2014 года – намеснік старшыні гэтага суда;

у лістападзе 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах

Бурака Святлана Віктараўна

Нарадзілася ў 1971 годзе ў в. Клеткі Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1994 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства»; у 2000 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1994 года – стажор адваката, адвакат юрыдычнай кансультацыі Касцюковіцкага раёна; з 1995 года – загадчык гэтай юрыдычнай кансультацыі;

з 2000 года – адвакат юрыдычнай кансультацыі г. Магілёва;

з 2002 года – суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Магілёва;

з 2003 года – суддзя суда Ленінскага раёна г. Магілёва; з 2007 года – намеснік старшыні гэтага суда;

з 2008 года – суддзя Магілёўскага абласнога суда;

у 2013 годзе прызначана намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах

Раманаў Аляксандр Пятровіч

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў г. Магілёве.

У 2001 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

З 2001 года – стажор суддзі па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва;

з 2003 года – галоўны кансультант, галоўны спецыяліст па кадыфікацыі і прававой рабоце ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;

са снежня 2005 года – суддзя суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва;

з 2013 года – суддзя Магілёўскага абласнога суда;

у маі 2017 года прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда.

Мае другі кваліфікацыйны клас суддзі.