Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Ленінскага раёна г. Магілёва пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб ДСВСУ «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту», абвінавачаных у раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, атрыманні хабару, махлярстве

11 красавіка 2019  1344

10 красавіка 2019 года суд Ленінскага раёна г. Магілёва разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да М., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 210, ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 430 КК, І., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 430, ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 430, ч. 1 арт. 209, ч. 2 арт. 209 КК. 

Абвінавачаны М., з’яўляючыся службовай асобай ДСВСУ «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту», у перыяд часу з 30.09.2006 па 28.02.2014, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, маючы адзіны намер на раскраданне грашовых сродкаў установы, падпісаў загад аб зацвярджэнні вучэбна-выкладчыцкай нагрузкі трэнерам-выкладчыкам, на падставе якога яму ўстанаўлівалася вучэбна-выкладчыцкая нагрузка як трэнеру-выкладчыку аддзялення лёгкай атлетыкі па сумяшчальніцтве. Пасля чаго, штомесяц складаючы табелі працы трэнера-выкладчыка пры дапамозе інструктараў-метадыстаў установы, неінфармаваных аб злачынстве, якое здзяйсняецца, аб правядзенні ім заняткаў, якія фактычна ён не праводзіў, зацвярджаючы спісы ўліку вучэбнай (выкладчыцкай) нагрузкі (табеляў уліку рабочага часу) і прадастаўляючы іх у бухгалтэрыю для налічэння заработнай платы, незаконна завалодаў грашовымі сродкамі ўстановы, налічанымі і выплачанымі яму за правядзенне вучэбна-трэніровачных заняткаў па лёгкай атлетыцы, якія ён у рэчаіснасці не праводзіў, у агульнай суме 2887 рублёў 04 капейкі, што на момант здзяйснення злачынства склала 222,08 базавых велічынь, якія ён выкарыстаў паводле свайго меркавання.

Працягваючы свае злачынныя дзеянні, М. наўмысна, з карыслівай зацікаўленасці, пры саўдзельніцтве падначаленага яму па службе абвінавачанага І., які дзейнічаў выключна ў яго інтарэсах, неаднаразова выстаўляў патрабаванні да індывідуальных прадпрымальнікаў П. і Т. аб перадачы яму грашовых сродкаў у якасці хабару за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю, а менавіта, за прадастаўленне залы гульнявых відаў спорту СК «Алімпіец» у спаборніцкім рэжыме для падрыхтоўкі і правядзення міжнароднага турніру па змешаных адзінаборствах, за прадастаўленне разміначнай залы СК «Алімпіец» у трэніровачным рэжыме для правядзення заняткаў па каратэ і змешаных адзінаборствах, за размяшчэнне на фасадзе будынка лёгкаатлетычнага манежа рэкламы «Кёкусінкай каратэ» аб наборы ў групу. Пасля чаго пры саўдзельніцтве абвінавачанага І. прымаў ад П. і Т. грашовыя сродкі.

Абвінавачаны І., насуперак інтарэсам службы, дзейнічаючы наўмысна, з карыслівай зацікаўленасці, якая выявілася ў жаданні асабістага абагачэння, неаднаразова выстаўляў патрабаванні да індывідуальнага прадпрымальніка К. аб дачы яму хабару і прымаў для сябе ад яго ў якасці хабару грашовыя сродкі, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі са службовым становішчам, што ён займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, а менавіта, за выкананне ў інтарэсах індывідуальнага прадпрымальніка К. дзеянняў па прадстаўленні дырэктару ўстановы службовай запіскі, згодна з якой ім як быццам праводзіўся маніторынг кан’юнктуры рынку па аказанні паслуг па вырабе рэкламнай прадукцыі і абрана найлепшая прапанова, якая выстаўлялася індывідуальным прадпрымальнікам К., хаця ў рэчаіснасці дадзены маніторынг ім не праводзіўся, што з’явілася падставай для заключэння з К. дагавораў пастаўкі на выраб для СК «Алімпіец» рэкламнай прадукцыі.

Працягваючы свае злачынныя дзеянні, І. па ўказанні і з мэтай выканання злачыннага намеру М. прымаў неаднаразова ад індывідуальных прадпрымальнікаў П. і Т., грашовыя сродкі ў якасці хабару за станоўчае вырашэнне пытанняў, з мэтай перадачы іх у далейшым абвінавачанаму М.

Таксама І., маючы намер на завалоданне грашовымі сродкамі Г., загадзя не маючы намеру выканаць прынятыя на сябе абавязацельствы па расходаванні грашовых сродкаў на развіццё спорту, шляхам падману, пад маркай аказання спонсарскай дапамогі для ўстановы, накіраванай на развіццё спорту, завалодаў грашовымі сродкамі, якія належаць Г., у памеры 50 рублёў, што склала 2,04 базавыя велічыні.

Ён жа шляхам падману, прадаставіўшы ў бухгалтэрыю ДСВСУ «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту» падложныя дакументы аб панесеных расходах па найме жылля і праездзе да месца камандзіроўкі ў г. Мінск, у перыяд часу з 02.04.2018 па 25.04.2018, завалодаў грашовымі сродкамі ўстановы на агульную суму 264 рублі 87 капеек, што на момант здзяйснення злачынства склала 10,81 базавую велічыню.

Прыгаворам суда

абвінавачаны М. прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), і на падставе ч. 1 арт. 210 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 2 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь, што складае 7650 рублёў.

Ён жа прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, што прадастаўляюцца выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 4 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у атрыманні хабару паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК, па паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў, з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 2, 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага асноўнага пакарання больш строгім і далучэння да асноўнага пакарання дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму М. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, са штрафам у памеры 300 базавых велічынь, што складае 7650 рублёў, з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны І. прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, што прадастаўляюцца выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 3 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у саўдзельніцтве ў атрыманні хабару, здзейсненым паўторна, і на падставе ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 4 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у атрыманні хабару паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК па паўторнасці ўказаных злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве), і на падставе ч. 1 арт. 209 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых велічынь, што складае 1020 рублёў.

Ён жа прызнаны вінаватым у махлярстве, здзейсненым паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 209 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін 1 год 6 месяцаў з утрыманнем у даход дзяржавы 25 % заработку, але не менш за 1 базавую велічыню штомесяц.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК па паўторнасці ўказаных злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім яму прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін 1 год 6 месяцаў з утрыманнем у даход дзяржавы 25 % заработку, але не менш за 1 базавую велічыню штомесяц.

У адпаведнасці з ч. 2, 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага асноўнага пакарання больш строгім і далучэння да асноўнага пакарання дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму І. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык