Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Магілёўскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ, абвінавачаных у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабараў, здзяйсненне якіх было арганізавана адным з кіраўнікоў камерцыйных арганізацый

15 сакавіка 2019 года Магілёўскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да С., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 250, ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 426, ч. 1 арт. 431, ч. 2 арт. 431 КК, М., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 426, ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 430 КК, П., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 426, ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 430 КК, Б-ва, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 426, ч. 1 арт. 430 КК, Р., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК, А., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 426, ч. 1 арт.430 КК, К., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 426, ч. 1 арт. 430 КК, Б-га, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 426, ч. 2 арт. 430 КК.

Абвінавачаны С., з’яўляючыся заснавальнікам і камерцыйным дырэктарам юрыдычных асоб, у перыяд часу з 2009 па 2015 год, дзейнічаючы ў камерцыйным абароце ад імя падкантрольных яму арганізацый, з карыслівай зацікаўленасці, маючы на мэце незаконную ліквідацыю канкурэнтаў суб’ектаў гаспадарання на беларускім рынку, павелічэнне аб’ёмаў продажаў і даходу ад іх, спланаваў і рэалізаваў план злачыннай дзейнасці, звязанай з уцягваннем у яе службовых асоб прадпрыемстваў сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і прычыненнем урону такім прадпрыемствам. С. здзейсніў шэраг наўмысных злачынстваў супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці і супраць інтарэсаў службы, як самастойна, так і ў саўдзеле са службовымі асобамі прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ, з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў апошніх, выступіўшы пры гэтым у ролі арганізатара.

С., дзейнічаючы з адзіным намерам і згодна з распрацаваным ім планам злачыннай дзейнасці, асабіста, а таксама пры дапамозе іншых асоб, наўмысна распаўсюдзіў заведама хлуслівую інфармацыю, якая ўводзіла ў памылку спажыўца адносна якасці, спосабу вырабу і іншых характарыстык прадукцыі, якую нібы выраблялі падкантрольныя апошняму суб’екты гаспадарання. Пасля чаго, шляхам накіравання камерцыйных прапаноў, ажыццяўлення званкоў, а таксама ўгавору і ўнушэння падчас асабістых сустрэч, выкарыстоўваючы ў тым ліку распаўсюджаную ім вышэйуказаную заведама хлуслівую інфармацыю, С. наўмысна ўцягнуў шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ у здзяйсненне злачынстваў супраць інтарэсаў службы з іншай асабістай і з карыслівай зацікаўленасці.

Таксама С., дзейнічаючы ў камерцыйным абароце ад імя і ў інтарэсах падкантрольных яму суб’ектаў гаспадарання па раней распрацаваным ім жа злачынным плане, маючы намер на дачу хабараў – перадачу матэрыяльных каштоўнасцей у выглядзе грашовых сродкаў службовым асобам прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ, прадастаўляў іх апошнім выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яны займаюць, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю: пастаўку помпавага абсталявання і іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, а таксама падпісанне спецыфікацый-пратаколаў узгаднення свабодных адпускных цэн на тавары (прадукцыю).

Абвінавачаныя П., Б-і, М., Б-ў, Р., А., К., з’яўляючыся службовымі асобамі прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, перавысілі іх і насуперак інтарэсам службы заключылі заведама нявыгадныя для камунальных прадпрыемстваў дагаворы на пастаўку таварна-матэрыяльных каштоўнасцей па значна завышаных цэнах. Пры гэтым забяспечылі ажыццяўленне закупкі без арганізацыі і правядзення ва ўстаноўленым законам парадку канкурэнтнай працэдуры, цэнтралізаванай закупкі або ўзгаднення цэн з упаўнаважаным органам, а таксама наступную аплату пастаўленых тавараў.

За спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавораў на пастаўку таварна-матэрыяльных каштоўнасцей менавіта з прадстаўляемымі С. арганізацыямі і забеспячэнне наступнай аплаты пастаўленага абсталявання абвінавачаныя П., Б-і, М., Б-ў, А., К. атрымлівалі ад С. матэрыяльнае ўзнагароджанне – хабары, пасля чаго працягвалі свае злачынныя дзеянні, маючы карыслівую зацікаўленасць і імкненне атрымаць незаконную маёмасную выгаду, прапанаваную абвінавачаным С. у выглядзе хабараў.  

Прыгаворам суда

абвінавачаны С. прызнаны вінаватым у арганізацыі і кіраўніцтве наўмысным здзяйсненнем службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнні службовых паўнамоцтваў), здзейсненым з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы, і на падставе ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у распаўсюджванні заведама хлуслівай інфармацыі і прымяненні рэкламы, што ўводзяць у памылку спажыўцоў адносна якасці, колькасці, складу, спосабу вырабу і іншых характарыстык прадукцыі (тавараў, работ, паслуг), і на падставе ч. 1 арт. 250 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы.

Ён жа прызнаны вінаватым у дачы хабару, і на падставе ч. 1 арт. 431 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у дачы хабару паўторна, у буйным памеры, і на падставе ч. 2 арт. 431 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з п. 3 ч. 1 арт. 29 КПК С. вызвалены ад адбывання пакарання, прызначанага па ч. 1 арт. 250 КК, у выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы за сканчэннем тэрмінаў даўнасці.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК, па паўторнасці злачынстваў, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, абвінавачанаму С. па ч. 1 і ч. 2 арт. 431 КК прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч.ч. 2, 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, прызначаных па правілах ч. 1 арт. 71 КК і па ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 426 КК, а таксама поўнага далучэння да канчатковага асноўнага пакарання прызначаных дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму С. прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны М. прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнні службовых паўнамоцтваў), здзейсненым з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы, і на падставе ч. 3 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, і за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўляемых ім асоб дзеянняў, якія гэта асоба магла ажыццявіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 4 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у атрыманні хабару паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК, па паўторнасці злачынстваў, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, абвінавачанаму М. па ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч.ч. 2, 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, прызначаных па правілах ч. 1 арт. 71 КК і па ч. 3 арт. 426 КК, а таксама поўнага далучэння да канчатковага асноўнага пакарання прызначаных дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму М. прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны П. прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнні службовых паўнамоцтваў), здзейсненым з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы, і на падставе ч. 3 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, і за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўляемых ім асоб дзеянняў, якія гэта асоба магла ажыццявіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 4 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у атрыманні хабару паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК, па паўторнасці злачынстваў, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, абвінавачанаму П. па ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. 

У адпаведнасці з ч.ч. 2, 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, прызначаных па правілах ч. 1 арт. 71 КК і па ч. 3 арт. 426 КК, а таксама поўнага далучэння да канчатковага асноўнага пакарання прызначаных дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму П. прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны Б-ў прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнні службовых паўнамоцтваў), здзейсненым з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы, і на падставе ч. 3 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, і за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўляемых ім асоб дзеянняў, якія гэта асоба магла ажыццявіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч.ч. 2, 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, прызначаных па ч. 1 арт. 430 КК і па ч. 3 арт. 426 КК, а таксама поўнага далучэння да канчатковага асноўнага пакарання прызначаных дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму Б-ву прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны Р. прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнні службовых паўнамоцтваў), здзейсненым з іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы, і на падставе ч. 3 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны А. прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнні службовых паўнамоцтваў), здзейсненым з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы, і на падставе ч. 3 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. 

Ён жа прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, і за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўляемых ім асоб дзеянняў, якія гэта асоба магла ажыццявіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч.ч. 2, 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, прызначаных па ч. 1 арт. 430 КК і па ч. 3 арт. 426 КК, а таксама поўнага далучэння да канчатковага асноўнага пакарання прызначаных дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму А. прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны К. прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнні службовых паўнамоцтваў), здзейсненым з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы, і на падставе ч. 3 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, і за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўляемых ім асоб дзеянняў, якія гэта асоба магла ажыццявіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч.ч. 2, 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, прызначаных па ч. 1 арт. 430 КК і па ч. 3 арт. 426 КК, а таксама поўнага далучэння да канчатковага асноўнага пакарання прызначаных дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму К. прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны Б-і прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнні службовых паўнамоцтваў), здзейсненым з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы, і на падставе ч. 3 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, і за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўляемых ім асоб дзеянняў, якія гэта асоба магла ажыццявіць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), здзейсненым у буйным памеры, і на падставе ч. 2 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч.ч. 2, 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, прызначаных па ч. 2 арт. 430 КК і па ч. 3 арт. 426 КК, а таксама поўнага далучэння да канчатковага асноўнага пакарання прызначаных дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму Б-му прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык