Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Кастрычніцкага раёна г. Магілёва пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да трэнера-выкладчыка Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту, абвінавачанага ў службовай халатнасці

9 красавіка 2019  733

8 красавіка 2019 года суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да К., абвінавачанай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 428 КК.

Абвінавачаная К., з’яўляючыся трэнерам-выкладчыкам, 26 чэрвеня 2018 года, падчас правядзення вучэбна-трэніровачных заняткаў на спартыўнай акваторыі ракі Днепр дала ўказанне навучэнцу С., які спазніўся к пачатку трэніроўкі на адкрытай вадзе, узяць неабходны інвентар, самастойна спусціцца на ваду і даганяць па рацэ групу навучэнцаў, якія адплылі і якіх кантралявала абвінавачаная, рухаючыся за групай на катары. С., выконваючы ўказанні К., не здаўшы залік па плаванні, не прайшоўшы адпаведны інструктаж перад спускам на ваду, самастойна спусціўся на ваду без выратавальнай камізэлькі і распачаў трэніроўку пры адсутнасці кантролю з боку К. У працэсе трэніроўкі на рацэ Днепр у раёне вуліцы Златавустаўскага і вуліцы Правабярэжнай г. Магілёва адбылося пераварочванне вяслярнай акадэмічнай адзіночнай лодкі, у якой знаходзіўся С., з далейшым падзеннем С. у ваду, што па прычыне адсутнасці на ім выратавальнай камізэлькі, адсутнасці кантролю з боку К. за ходам трэніроўкі і, як вынік, немагчымасці аказаць своечасовую дапамогу С., які знаходзіўся па-за зонай яе бачнасці, пацягнула па неасцярожнасці яго смерць ад механічнай асфіксіі ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў вадой пры ўтапленні.

Прыгаворам суда

абвінавачаная К. прызнана вінаватай у невыкананні і неналежным выкананні службовай асобай сваіх службовых абавязкаў з прычыны нядобрасумленных і нядбайных адносін да службы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, і на падставе арт. 428 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права займацца выкладчыцкай дзейнасцю на тэрмін 5 гадоў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык