Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Кастрычніцкага раёна г. Магілёва пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да службовай асобы філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» у г. Магілёве – «Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М. Кірава», абвінавачанай у раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, атрыманні хабару, і службовай асобы ПВГУП «МелонГарант», ТАА «БелКранЛіфт», абвінавачанай у раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі

10 красавіка 2019  1063

9 красавіка 2019 года суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да С., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 210, ч. 1 арт. 430 КК, К., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК. 

Абвінавачаны С., з’яўляючыся службовай асобай філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» у г. Магілёве – «Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. М. Кірава», у перыяд часу са жніўня 2017 года па красавік 2018 года, з карыслівых памкненняў, дзейнічаючы з адзіным намерам, групай асоб па папярэдняй змове з К., які з’яўляецца службовай асобай ПВГУП «МелонГарант» і ТАА «БелКранЛіфт», дакладна ведаючы аб наяўнасці лішкаў кабельнай прадукцыі, сэнсарных панэлей, дапаможнага рэле, кантактараў і аўтаматычнага выключальніка, электрарухавіка, частотнага пераўтваральніка, ёмістых сігналізатараў і маючы намер на завалоданне грашовымі сродкамі пад выглядам іх набыцця для патрэб філіяла, забяспечыў стварэнне бачнасці правядзення працэдуры закупкі дадзенай прадукцыі. Так, С., у тым ліку пры дапамозе падначаленых яму па службе іншых асоб, неінфармаваных аб злачынстве, якое здзяйсняецца, забяспечыў складанне службовых запісак і заданняў на закупку, што ўтрымліваюць звесткі аб неабходнасці набыцця ў сталеліцейны цэх філіяла дадзенай прадукцыі, і іх далейшае падпісанне ў кіраўніцтва філіяла. Таксама С. забяспечыў складанне і падпісанне аналітычных запісак і канкурэнтных лістоў па цэнах закупкі дадзенай прадукцыі, на падставе якіх ТАА «БелКранЛіфт» прызнавалася пераможцам працэдуры закупкі, які прапанаваў найбольш выгадныя ўмовы пастаўкі і аплаты прадукцыі. Складанне вышэйназваных падложных дакументаў дазволіла С. і К. забяспечыць заключэнне паміж ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і ТАА «БелКранЛіфт», ПВГУП «МелонГарант» дагавораў пастаўкі на набыццё для патрэб філіяла таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.

Абвінавачаны К. пад выглядам выканання дагаворных абавязацельстваў забяспечыў складанне і перадачу ў філіял таварна-транспартных накладных аб пастаўцы дадзенай прадукцыі, а С. забяспечыў складанне прыходных ордараў аб паступленні вышэйназванай маёмасці на склад філіяла, а затым іх атрыманне па патрабаваннях-накладных для выкарыстання ў вытворчасці.

Такім чынам, С. і К. дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове, завалодалі грашовымі сродкамі ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» у асабліва буйным памеры ў суме 112 246 рублёў 31 капейка, што склала 4581 базавую велічыню, якія выкарысталі паводле свайго меркавання.

Таксама С. наўмысна, з карыслівых памкненняў, у сярэдзіне лютага 2018 года дамовіўся са службовай асобай ТАА «КіпЭнергаСнаб» аб сістэматычным атрыманні ад яе хабару за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю і заключаюцца ў забеспячэнні прызнання ТАА «КіпЭнергаСнаб» пераможцам працэдур закупак электраабсталявання для патрэб філіяла, для выканання чаго прыняў для сябе ад М. у якасці хабару грашовыя сродкі ў суме 980 рублёў, што склала 40 базавых велічынь, прадастаўленыя яму выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое ён займае.

Прыгаворам суда 

абвінавачаны С. прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 4 арт. 210 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў, з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, што прадастаўляюцца выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады, з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 2, 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і далучэння дадатковых пакаранняў, абвінавачанаму С. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны К. прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 4 арт. 210 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык