Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Актуальна

1 красавіка 2019  1075 14 сакавіка 2019  1038 28 лютага 2019  1344   634 13 лютага 2019  2289 8 лютага 2019  987

Трацейскія суды

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб трацейскіх судах» ад 18.07.2011 № 301-З

Трацейскім судом з’яўляецца арганізацыя, якая не ўваходзіць у судовую сістэму Рэспублікі Беларусь, ствараецца для вырашэння спрэчак у выглядзе трацейскага суда, які дзейнічае пастаянна, або трацейскага суда, які ствараецца па пагадненні бакоў для вырашэння канкрэтнай спрэчкі.


Рэестр трацейскіх суддзяў і трацейскіх судоў, якія дзейнічаюць пастаянна


Любыя спрэчкі, якія ўзнікаюць паміж бакамі, што заключылі трацейскае пагадненне, могуць быць вырашаны трацейскім судом.

Трацейскія суды прызначаны для разбору эканамічных, прадпрымальніцкіх спрэчак, а таксама жыллёвых, сямейных і іншых канфліктаў.

Кампетэнцыя трацейскага суда грунтуецца на пагадненні бакоў. Бакі, перадаючы спрэчку на разгляд трацейскага суда, прымаюць на сябе абавязацельства падпарадкавацца яго рашэнню.

Перавагі

  • высокая ступень даверу бакоў да выбраных імі арбітраў;
  • прастата і аператыўнасць працэдуры разбору;
  • адсутнасць жорсткіх працэсуальных норм;
  • магчымасць захаваць дзелавыя партнёрскія адносіны.

Трацейскае пагадненне

Трацейскім пагадненнем з’яўляецца пагадненне бакоў аб перадачы спрэчкі на вырашэнне трацейскага суда, указанага ў пагадненні бакоў.

Трацейскі суддзя

Трацейскім суддзёй выбіраецца (прызначаецца) фізічная асоба, якая не зацікаўлена ў выніку справы, з’яўляецца незалежнай ад бакоў і дала згоду на выкананне абавязкаў трацейскага суддзі.

Трацейскі суддзя, які вырашае спрэчку аднаасобна, павінен мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж работы па юрыдычнай спецыяльнасці не менш за тры гады.

У выпадку калегіяльнага вырашэння спрэчкі вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж работы па юрыдычнай спецыяльнасці не менш чым тры гады павінен мець старшыня складу трацейскага суда, а іншыя трацейскія суддзі павінны мець любую вышэйшую адукацыю і стаж работы па адпаведнай спецыяльнасці не менш чым тры гады.

Трацейскі разбор

Трацейскі разбор – працэс вырашэння спрэчкі, які ажыццяўляецца трацейскім судом пры наяўнасці трацейскага пагаднення аб перадачы спрэчкі гэтаму трацейскаму суду.

Правілы трацейскага разбору вызначаюцца Законам аб трацейскіх судах, а таксама рэгламентам трацейскага суда, які дзейнічае пастаянна, і трацейскім пагадненнем, якія не павінны супярэчыць Закону аб трацейскіх судах і іншым актам заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Прынцыпы дзейнасці трацейскага суда

  • законнасць – пры вырашэнні спрэчак трацейскія суддзі кіруюцца нормамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона аб трацейскіх судах і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  • незалежнасць – пры вырашэнні спрэчак трацейскія суддзі незалежныя, прымаюць рашэнні ва ўмовах, якія выключаюць якое-небудзь уздзеянне на іх;
  • спаборнасць і роўнасць бакоў – бакі ў трацейскім разборы надзелены роўнымі правамі і абавязкамі;
  • аўтаномія волі бакоў – бакі па папярэднім узгадненні паміж сабой маюць права самастойна вырашаць пытанні, якія тычацца парадку трацейскага разбору па спрэчцы, якая ўзнікла;
  • канфідэнцыяльнасць – удзельнікі трацейскага разбору не маюць права без згоды бакоў выдаваць звесткі, якія сталі ім вядомыя ў ходзе трацейскага разбору;
  • захаванне права бакоў на юрыдычную дапамогу;
  • садзейнічанне бакам у дасягненні імі міравога пагаднення на любой стадыі трацейскага разбору;
  • абавязковасць для бакоў рашэнняў трацейскага суда – бакі, якія заключылі трацейскае пагадненне, прымаюць на сябе абавязак добраахвотна выконваць рашэнні трацейскага суда;
  • канчатковасць прынятых трацейскім судом рашэнняў – рашэнні не могуць быць абскарджаныя ў рамках трацейскага разбору;
  • аплата дзейнасці трацейскіх суддзяў – за сваю дзейнасць па вырашэнні спрэчкі трацейскія суддзі маюць права атрымаць узнагароджанне. Дзейнасць трацейскіх суддзяў не з’яўляецца прадпрымальніцкай.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык