Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь


Упраўленне заканадаўства

 

Козел Таццяна Канстанцінаўна начальнік упраўлення заканадаўства Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Упраўленне заканадаўства Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю ўпраўлення ажыццяўляе Старшыня Вярхоўнага Суда.

Структура ўпраўлення

У склад упраўлення ўваходзяць:

начальнік упраўлення,

намеснік начальніка ўпраўлення,

кансультант

4 галоўныя спецыялісты

2 вядучыя спецыялісты

Асноўныя функцыі і задачы ўпраўлення:

  • распрацоўка сумесна з іншымі судамі агульнай юрысдыкцыі прапаноў аб удасканальванні заканадаўства;
  • удзел у падрыхтоўцы і падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Вярхоўнага Суда;
  • падрыхтоўка заўваг і прапаноў па праектах нарматыўных прававых актаў, якія паступаюць ва ўстаноўленым парадку на ўзгадненне ў Вярхоўны Суд;
  • ацэнка эфектыўнасці дзеючых нарматыўных прававых актаў на аснове правапрымянальнай практыкі;
  • садзейнічанне прававымі сродкамі выкананню заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  • вядзенне ўліку і сістэматызацыі нарматыўных прававых актаў, фармаванне і папаўненне базы прававой і навуковай інфармацыі.