Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Чытайце ў нумары "Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие". № 3/2020

Для прагляду неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца

Нумар распачынае рубрыка “Актуальна”, у якой намеснік старшыні эканамічнага суда Мінскай вобласці Раман Калбасаў выказвае меркаванне наконт особных пытанняў, якія ўзнікаюць пры правядзенні працэдур банкруцтва, і магчымых шляхах іх вырашэння.

У рубрыцы таксама аналізуюцца кантытуцыйна-прававыя аспекты прававой аховы геаграфічнага ўказання як аб’екта інтэлектуальнай уласнасці, усталяванай Законам Рэспублікі Беларусь “Аб геаграфічных указаннях”.

Практычныя аспекты разгляду спрэчак, якія вынікаюць з дагавораў добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці экспедытара і перавозчыка, адлюстраваны ў публікацыі Аксаны Міхнюк і Кацярыны Бараўцовай.

У матэрыяле Крысціны Скурчынскай прадстаўлены падыходы эканамічных судоў да вырашэння судовых спрэчак аб прызнанні асобных здзелак з удзелам даўжніка несапраўднымі.

Вывучэнне скаргаў на пастановы, дзеянні (бездзеянне) судовых выканаўцаў выявіла спрэчныя пытанні, вырашэнне якіх магчыма шляхам удасканалення заканадаўства аб выканаўчай вытворчасці. Адпаведныя прапановы  змяшчаюцца ў артыкуле Алены Дзем’янюк.

Асаблівасці разгляду спрэчак аб праве маёмасці на долю ва ўстаўным фондзе камерцыйных арганізацый аналізуюцца ў артыкуле Віктара Курылы.

У ліку карпаратыўных спрэчак сустракаюцца іскі ўдзельнікаў гаспадарчага таварыства, якія пакінулі яго склад, аб прысуджэнні да выканання абавязка здзейніць неабходныя дзеянні для ўнясення змяненняў у склад і прадстаўлення яго для дзяржаўнай рэгістрацыі зменення складу ўдзельнікаў. Аналізу гэтага віда спраў прысвечаны матэрыял Рамана Юрчака.

У выманні з рашэння судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда прадстаўлены вынік разгляду патрабавання аб спагнанні пені і працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі па ліцэнзійным дагаворы.

Навіны нашых выданняў

Google перакладчык