Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Актуальныя артыкулы

Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие

Харитонюк К.Н., Лаевская А.В.

Судовы веснiк

Паутов А.М.

Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие

Александров Д.П.

У архіў артыкулаў

Правілы апублікавання аўтарскіх матэрыялаў у часопісе «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие»

 

● Да апублікавання ў часопісе «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» (далей – часопіс) могуць быць прынятыя артыкулы, якія адпавядаюць тэматычнай скіраванасці часопіса, на рускай або беларускай мове.

● Накіроўваючы артыкул для апублікавання, аўтар пацвярджае, што дадзены артыкул раней не быў апублікаваны і не накіроўваўся для разгляду ў некалькі інфармацыйных крыніц адначасова. У выпадку выяўлення рэдакцыяй артыкулаў, апублікаваных або прынятых да друку (размяшчэння) іншымі выданнямі ці электроннымі крыніцамі інфармацыі (даведачна-прававымі сістэмамі, інтэрнэт-рэсурсамі і да т. п.), названыя матэрыялы рэдакцыяй не разглядаюцца.

● Аўтары, якія падалі матэрыялы для апублікавання ў часопісе, нясуць адказнасць за дакладнасць выкладзенай інфармацыі, пазначэння крыніц цытавання, названых у артыкуле статыстычных, персанальных і іншых даных.

● Аўтарскія матэрыялы, што паступаюць у рэдакцыю, праходзяць працэдуру рэцэнзавання суддзямі і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь або вучонымі, якія спецыялізуюцца ў адпаведнай галіне права. Яны правяраюць артыкул на прадмет:
– адпаведнасці тэматыцы часопіса;
– тэарэтычнай і (або) практычнай значнасці;
– адпаведнасці вывадаў, што ўтрымліваюцца ў артыкуле, дзеючаму заканадаўству і правапрымяняльнай практыцы;
– актуальнасці;
– змястоўнасці;
– паўнаты раскрыцця тэмы.
Калі па ацэнцы рэцэнзента матэрыял не адказвае названым крытэрыям, аўтару можа быць адмоўлена ў публікацыі матэрыялу. Артыкул, які патрабуе, на думку рэцэнзента і (або) рэдакцыі, дапрацоўкі, накіроўваецца аўтару з заўвагамі. Калі аўтар адмаўляецца дапрацаваць артыкул з улікам заўваг рэцэнзента і (або) рэдакцыі, як правіла, прымаецца рашэнне адмовіць яму ў апублікаванні.

● Пытанні, звязаныя з тэрмінамі публікацыі, вырашае рэдакцыя зыходзячы з актуальнасці артыкула, з улікам рэдакцыйных планаў публікацый і рэкамендацый рэдакцыйнай калегіі часопіса.

● Артыкулы, якія паступаюць у рэдакцыю, зазнаюць літаратурную рэдактуру. Рэдакцыя ўзгадняе праўкі з аўтарам у выпадках, калі ўнесеныя рэдактарам змяненні і скарачэнні паўплывалі на змест матэрыялу і вывады аўтара. Калі аўтар не згодны з рэдакцыйнымі праўкамі, рэдакцыя мае права адмовіцца ад публікацыі дадзенага матэрыялу. Стылістычныя і карэктарскія праўкі з аўтарам не ўзгадняюцца.

● Артыкул можа быць накіраваны ў рэдакцыю па электроннай пошце на адрас vestnik@court.by або праз паштовае адпраўленне, а таксама дастаўлены ў рэдакцыю аўтарам (яго прадстаўніком) асабіста на папяровым і электронным носьбітах.
Электронны варыянт артыкула павінен быць пададзены абавязкова. Артыкул на папяровым носьбіце, засведчаны подпісам аўтара, павінен быць пададзены абавязкова ў выпадку яго перадачы ў рэдакцыю іншым спосабам, а не па электроннай пошце.
Рэдакцыя пакідае за сабой права не разглядаць артыкулы, перададзеныя толькі на папяровым носьбіце, пакуль не будуць пададзеныя іх электронныя копіі.
У электронным выглядзе артыкул павінен быць набраны з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word, шрыфтам Times New Roman, 15 пунктаў; з адзінарным міжрадковым інтэрвалам; абзацны водступ – 1,25.

● Аб’ём артыкула, як правіла, не павінен перавышаць 15 500 знакаў (з прабеламі), уключаючы заўвагі (зноскі), што адпавядае шасці старонкам тэксту, надрукаванага названым вышэй спосабам.
Магчымасць апублікавання артыкула, аб’ём якога перавышае 15 500 знакаў (з прабеламі), разглядаецца рэдакцыяй у выключных выпадках пры ўмове высокай актуальнасці і безумоўнай якасці падрыхтоўкі артыкула. У іншых выпадках аўтару прапануецца скараціць артыкул самастойна або даць згоду на яго скарачэнне ў працэсе рэдагавання (рэцэнзавання).

● Да артыкула прыкладаюцца наступныя звесткі аб аўтары: прозвішча, імя, імя па бацьку поўнасцю; вучоная ступень і званне (пры наяўнасці); асноўнае месца працы, пасада; пашпартныя даныя (серыя, нумар, ідэнтыфікацыйны нумар; якім органам і калі выдадзены пашпарт); адрас па месцы рэгістрацыі (з указаннем індэкса паштовага аддзялення); пры разыходжанні адраса рэгістрацыі і адраса пражывання – дадаткова адрас пражывання (з індэксам); нумары тэлефонаў з кодам (мабільны, рабочы); адрас электроннай пошты (пры наяўнасці).

Google перакладчык