Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Чытайце ў нумары "Судовы веснiк". № 1/2020

Для прагляду неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца

У лютым 2020 г. адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, на якім прааналізаваны вынікі работы судоў за папярэдні перыяд і агучаны патрабаванні, якім павінна адпавядаць сучасная сістэма правасуддзя. З асноўным дакладам на пасяджэнні выступіў першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда В. Калінковіч. У рубрыцы «Актуальна» прадстаўлены галоўныя тэзісы яго выступлення.

У Вярхоўным Судзе адбылася міжнародная канферэнцыя «Адзіны працэсуальны кодэкс як прылада для рэалізацыі права на справядлівы судовы разбор па грамадзянскіх і эканамічных справах». Яе ўдзельнікі абмеркавалі падыходы да ўніфікацыі грамадзянскага працэсуальнага і гаспадарчага працэсуальнага заканадаўства, міжнародны вопыт рэгламентацыі судовага парадку вырашэння грамадзянскіх і камерцыйных спрэчак. Падрабязнасці – у інфармацыйным рэпартажы аб рабоце канферэнцыі.

У рубрыцы «Абмяркоўваем» ідзе размова аб прымяненні канстытуцыйнага прынцыпа спаборнасці пры разглядзе грамадзянскіх спраў у кантэксце ўніфікацыі працэсуальнага заканадаўства (артыкул Р. Філіпчык) і аб магчымых шляхах развіцця прынцыпа спаборнасці пры ўдасканаленні грамадзянскага працэса (матэрыял Э. Караля).

Пленум Вярхоўнага Суда ў снежні 2019 г. абмеркаваў актуальныя пытанні разгляду судамі эканамічных і грамадзянскіх спраў, звязаных з прымяненнем падатковага заканадаўства. Па выніках пасяджэння прынята пастанова, у якую ўвайшлі тлумачэнні па найбольш важных пытаннях з ліку выяўленых у ходзе адпаведнага абагульнення судовай практыкі. З ключавымі пазіцыямі Пленума, замацаванымі ў пастанове, знаёміць публікацыя С. Дубай у рубрыцы «На тэму Пленума».

Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у пастанове ад 18.12.2019 №4 даў тлумачэнні, якія накіраваны на правільнае і аднастайнае прымяненне судамі заканадаўства пры разглядзе крымінальных спраў аб злачынствах супраць інфармацыйнай бяспекі (гл. 31 Крымінальнага кодэкса). Найбольш важныя пытанні, на якія Прэзідыум звярнуў увагу судоў, адлюстраваны ў артыкуле Дз. Улогі ў рубрыцы “Судовая практыка”.

Публікацыя Н. Песенкі прысвечана адной з найбольш складаных катэгорый судовых спраў – спрэчкам, звязаным з аховай праў і законных інтарэсаў непаўналетніх, у тым ліку аб месцы жыхарства дзяцей. Аўтар падкрэслівае важнасць належнай падрыхтоўкі спраў дадзенай катэгорыі да судовага разбору, а таксама разглядае пытанні, якія належыць абавязкова выясняць суду для прыняцця абгрунтаванага і правільнага рашэння.

Традыцыйную рубрыку “Праблемы, меркаванні, прапановы” распачынае матэрыял У. Мароза аб прававой прыродзе карэкціроўцы падатковай базы і сумы падатка. В. Рабцаў аналізуе канстытуцыйныя прынцыпы судовай улады і іх адлюстраванне ў актах Канстытуцыйнага Суда. У публікацыі М. Ляшкевіч разглядаецца інстытут адвода суддзі як сродак забеспячэння аб’ектыўнасці і бесстароннасці ў грамадзянскім і гаспадарчым працэсе.

Навіны нашых выданняў

Google перакладчык