Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь


Аб судзе

 

Віцебскі абласны суд складаецца з 26 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда.

У Віцебскім абласным судзе ўтвораны:

Кампетэнцыя суда

Віцебскі абласны суд:

  • разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • разглядае ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампетэнцыі грамадзянскія справы ў апеляцыйным парадку, крымінальныя справы ў апеляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадскіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • ажыццяўляе нагляд за судовай дзейнасцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненні заканадаўства;
  • вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.