Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Віцебскі абласны суд


Апарат Віцебскага абласнога суда

Апарат Віцебскага абласнога суда забяспечвае работу па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізе судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананні іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці суда.

Апарат Віцебскага абласнога суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў:

1. Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

Габелева Аксана Уладзіміраўна Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

У склад аддзела ўваходзяць:

  • сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • сектар арганізацыі судовага нагляду;
  • сектар па крымінальных справах;
  • сектар па грамадзянскіх справах;
  • канцылярыя;
  • сакратары судовага пасяджэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці;
  • улік руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах і матэрыялах, разгледжаных у судовых калегіях і па першай інстанцыі, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
  • арганізацыя справаводства ў Віцебскім абласным судзе і раённых судах Віцебскай вобласці;
  • узаемадзеянне з работнікамі структурных падраздзяленняў Віцебскага абласнога суда, раённых судоў Віцебскай вобласці, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб і грамадзян па пытаннях арганізацыі дзейнасці судоў;
  • разгляд у межах кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, зваротаў (прапаноў, заяў, скарг) грамадзян і юрыдычных асоб;
  • забеспячэнне напаўнення інфармацыйных сістэм Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці дакладнымі звесткамі аб іх дзейнасці;
  • ажыццяўленне першаснай апрацоўкі карэспандэнцыі, рэгістрацыі ўліку ўваходнай і выходнай карэспандэнцыі з выкарыстаннем камп'ютарнай рэгістрацыі ў электроннай аўтаматызаванай сістэме і метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі.

2. Аддзел кадраў і дзяржаўнай службы

Белюшка Ірына Мікалаеўна Начальнік аддзела кадраў і дзяржаўнай службы

Асноўныя задачы аддзела:

  • рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці кваліфікаванымі спецыялістамі, іх атэстацыя;
  • фарміраванне рэзерву кадраў на пасады суддзяў раённых судоў Віцебскай вобласці, работнікаў Віцебскага абласнога суда;
  • арганізацыя работы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці;
  • падбор і расстаноўка кадраў з улікам іх прафесійных і маральна-псіхалагічных якасцей;
  • арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Віцебскага абласнога суда і эканамiчнага суда Віцебскай вобласці.

3. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Казлова Аксана Дзмітрыеўна Начальнік аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Асноўныя задачы аддзела:

  • збор, апрацоўка і аналіз статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці па ажыццяўленні правасуддзя;
  • вывучэнне і абагульненне судовай практыкі па крымінальных, грамадзянскіх справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці па вядзенні судовай статыстыкі, арганізацыі аналітычнай работы.

4. Аддзел інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Барысаў Андрэй Валер'евіч

Начальнік аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

У склад аддзела ўваходзіць група эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці;
  • арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі будынкаў раённых судоў Віцебскай вобласці;
  • арганізацыя пытанняў, звязаных з капітальным будаўніцтвам, рэканструкцыяй і рамонтам будынкаў раённых судоў Віцебскай вобласці, у тым ліку па аб'ектах капітальнага будаўніцтва, якія падлягаюць уводу па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.

5. Аддзел фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Куруленка Святлана Фёдараўна Начальнік аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Асноўныя задачы аддзела:

  • арганізацыя фінансавай дзейнасці Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці, накіраваная на захаванасць і эфектыўнасць выкарыстання асноўных фондаў і абаротных сродкаў;
  • ажыццяўленне работы па эканамічным планаванні, накіраваным на арганізацыю рацыянальнай гаспадарчай дзейнасці Віцебскага абласнога суда;
  • арганізацыя працы і заработнай платы, рацыянальнага выкарыстання і правільнага расходавання фонду аплаты працы.

6. Група праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Ларчанкаў Аляксандр Васільевіч Загадчык групы праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Асноўныя задачы аддзялення:

  • забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання камп’ютарнай тэхнікі, актыўнага сеткавага і камутацыйнага абсталявання лакальнай вылічальнай сеткі, знешняй электроннай пошты Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці;
  • забеспячэнне работы з электроннымі праграмамі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і ведамаснымі электроннымі праграмамі;
  • забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі лакальнай вылічальнай сеткі, тэхнічнай абароны службовай інфармацыі Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці.