Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Гісторыя Віцебскага абласнога суда

 

У дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці захаваліся звесткі аб тым, што згодна з пастановай 4-ай сесіі УЦВК ад 31 кастрычніка 1922 г. і Палажэннем аб судовым ладзе РСФСР, прынятым гэтай жа сесіяй, Віцебскі губернскі Савет народных суддзяў і Віцебскі губернскі рэвалюцыйны трыбунал з 24 студзеня 1923 г. аб'яднаныя ў адну ўстанову – Віцебскі губернскі суд. У склад суда ўваходзілі старшыня (Э.К. Сэцінсон), два намеснікі і адзінаццаць членаў губсуда.

У хуткім часе (4 красавіка 1924 года) губернскі суд быў ліквідаваны, пасля чаго непрацяглы час існавала Пастаянная судова-касацыйная сесія Вышэйшага суда, а з 1 лістапада 1925 года быў арганізаваны Віцебскі акружны суд, які абслугоўваў тэрыторыю трох акругоў: Віцебскага, Аршанскага і Полацкага, агульнай плошчай 28783 кв.км., з насельніцтвам амаль 1 мільён 300 тысяч чалавек і з 38-ю падведамаснымі судовымі ўчасткамі. Старшынёй акружнога суда з'яўляўся Раман Савіч Кудзельскі.

У студзені 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць, а ў хуткім часе і Віцебскі абласны суд. Дакладная дата яго ўтварэння невядомая, аднак захаваліся архіўныя даныя аб тым, што з 25 сакавіка 1938 года да выканання абавязкаў на пасадзе першага старшыні Віцебскага абласнога суда прыступіў Мікалай Ананьевіч Грышчанкоў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя вобласці была часова занятая акупантамі, але адразу пасля яе вызвалення суды аднавілі сваю працу. Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 студзеня 1944 г. № 4 быў зацверджаны склад Віцебскага абласнога суда: Мікалай Ананьевіч Грышчанкоў – старшыня, Васілій Аляксандравіч Аляксейчык – намеснік старшыні, Станіслаў Аляксандравіч Міхневіч - член суда.

У першыя пасляваенныя гады на пасадзе старшыні абласнога суда непрацяглы час працавалі Васілій Аляксандравіч Аляксейчык, Анатолій Прохаравіч Ліванаў, Ганна Ігнацьеўна Максімава. У памяці ветэранаў жывыя ўспаміны пра гады сумеснай працы са старшынямі Віцебскага абласнога суда: Міхаілам Паўлавічам Шугаем, які працаваў на гэтай пасадзе з ліпеня 1949 па люты 1971 года, Яўгеніем Аркадзьевічам Чканнікавым (сакавік 1971 – чэрвень 1976 года), які стаў пазней Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Барысам Кузьмічом Саўцовым (чэрвень 1976 года – жнівень 1986 года), Барысам Іванавічам Невідовічам – (снежань 1986 – верасень 1994 года).

З сакавіка 1995 па чэрвень 2009 года старшынёй абласнога суда працаваў Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч (з чэрвеня 2009 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь).

З кастрычніка 2009 года пасаду старшыні Віцебскага абласнога суда займае Мікалай Мікалаевіч Хамічонак.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык