Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва Віцебскага абласнога суда

Старшыня

Федзюкевіч Аляксандр Іосіфавіч

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў с.Камень Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Пасля заканчэння ў 1987 годзе Сімферопальскага вышэйшага ваенна-палітычнага будаўнічага вучылішча праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства".

З 1992 года - вядучы спецыяліст Віцебскага абласнога цэнтра занятасці насельніцтва, юрысконсульт вытворчага аб'яднання “Віцязь” Віцебскага тэлевізійнага завода імя 60-годдзя БССР;

з 1995 года – выконваў абавязкі суддзі суда г. Полацка, суддзя суда г. Полацка;

з 1996 года - юрысконсульт гандлёва-прамысловай фірмы “Тэхнасэрвіс” г. Віцебска;

з 1998 года - суддзя суда г. Наваполацка;

з 2004 года – намеснік старшыні суда г. Наваполацка;

з 2009 года - суддзя Віцебскага абласнога суда;

25 мая 2017 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па грамадзянскiх справах Віцебскага абласнога суда.

з 14 лютага 2020 года - старшыня Віцебскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Першы намеснік старшыні

Фаменка Анатолій Рыгоравіч

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў ст. Гастагаеўская Анапскага раёна Краснадарскага краю.

У 1988 годзе скончыў Мінскае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, у 1999 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1988 па 1997 гады - служыў ва Узброеных Сілах на афіцэрскіх пасадах;

з 1997 года - старшы судовы сакратар Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2000 года - суддзя Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2008 года - суддзя і старшыня Віцебскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2014 года - суддзя і намеснік старшыні Віцебскага абласнога суда.

У лістападзе 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Віцебскага абласнога суда.

Мае другі кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах

Бондараў Сяргей Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў г. Орша Віцебскай вобласці.

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1998 года – стажор памочніка пракурора, памочнік пракурора г. Оршы;

з 2000 года – намеснік пракурора г. Оршы;

з 2003 года - суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы;

з 2009 года - суддзя Віцебскага абласнога суда;

19 лістапада 2012 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык