Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Віцебскі абласны суд


Кіраўніцтва Віцебскага абласнога суда

Старшыня

Хамічонак Мікалай Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў в. Вілы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1993 годзе скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту;

з 1993 года праходзіў службу ў органах МУС Рэспублікі Беларусь.

Пасля заканчэння ў 1999 годзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў прызначаны суддзёй суда Лепельскага раёна і г. Лепеля;

з 2005 года - суддзя Віцебскага абласнога суда;

з лютага 2009 года - суддзя і старшыня суда Лепельскага раёна і г. Лепеля;

з кастрычніка 2009 года - суддзя і старшыня Віцебскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Першы намеснік старшыні

Фаменка Анатолій Рыгоравіч

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў ст. Гастагаеўская Анапскага раёна Краснадарскага краю.

У 1988 годзе скончыў Мінскае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, у 1999 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1988 па 1997 гады - служыў ва Узброеных Сілах на афіцэрскіх пасадах;

з 1997 года - старшы судовы сакратар Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2000 года - суддзя Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2008 года - суддзя і старшыня Віцебскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2014 года - суддзя і намеснік старшыні Віцебскага абласнога суда.

У лістападзе 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Віцебскага абласнога суда.

Мае другі кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах

Бондараў Сяргей Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў г. Орша Віцебскай вобласці.

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1998 года – стажор памочніка пракурора, памочнік пракурора г. Оршы;

з 2000 года – намеснік пракурора г. Оршы;

з 2003 года - суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы;

з 2009 года - суддзя Віцебскага абласнога суда;

19 лістапада 2012 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах

Федзюкевіч Аляксандр Іосіфавіч

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў с.Камень Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Пасля заканчэння ў 1987 годзе Сімферопальскага вышэйшага ваенна-палітычнага будаўнічага вучылішча праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства".

З 1992 года - вядучы спецыяліст Віцебскага абласнога цэнтра занятасці насельніцтва, юрысконсульт вытворчага аб'яднання “Віцязь” Віцебскага тэлевізійнага завода імя 60-годдзя БССР;

з 1995 года – выконваў абавязкі суддзі суда г. Полацка, суддзя суда г. Полацка;

з 1996 года - юрысконсульт гандлёва-прамысловай фірмы “Тэхнасэрвіс” г. Віцебска;

з 1998 года - суддзя суда г. Наваполацка;

з 2004 года – намеснік старшыні суда г. Наваполацка;

з 2009 года - суддзя Віцебскага абласнога суда;

25 мая 2017 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па грамадзянскiх справах Віцебскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.