Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Талачынскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб наўмысным прычыненні ўнучкай менш цяжкага цялеснага пашкоджання свайму дзеду

26 снежня 2018  912

18 снежня 2018 года судом Талачынскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да М., якая не мае судзімасці, жыхаркі в. Галошаўка Талачынскага раёна, якая абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 149 КК.

8 верасня 2018 года ў вячэрні час абвінавачаная М., знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў в. Галошаўка, на глебе непрыязных адносін, якія ўзніклі раптоўна, у час канфлікту, які адбыўся, са сваім дзедам, 1941 года нараджэння, ведаючы пра яго састарэлы ўзрост, наўмысна, з мэтай прычынення цялесных пашкоджанняў пацярпеламу, нанесла апошняму не меней 2-х удараў рукамі па галаве, ад якіх ён упаў на падлогу, пасля чаго нанесла яму не меней 12-ці ўдараў нагамі па галаве і розных частках цела, прычыніўшы тым самым пацярпеламу цялесныя пашкоджанні, якія ў сваёй сукупнасці адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў па прымеце працягласці расстройства здароўя.

Прыгаворам суда абвінавачаная М. прызнаная вінаватай у наўмысным прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання, г. зн. пашкоджання, бяспечнага для жыцця і якое не пацягнула наступстваў, прадугледжаных арт. 147 КК, але якое выклікала працяглае расстройства здароўя на тэрмін да чатырох месяцаў, і на падставе ч. 1 арт. 149 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе 1 года 6 месяцаў абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу без штрафу.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык