Верховный Суд
Республики Беларусь

Интернет-портал судов общей юрисдикции Республики Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Минск, ул. Орловская, 76

Расписание заседаний

2 сакавіка адбыўся фінал Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды-2019

5 марта 2019  1425

Старшыня журы, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Леанідавіч Калінковіч:

“Цяпер я з упэўненасцю магу сказаць, што пятнаццатая Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда завяршылася! Якія б ні былі вынікі, як бы ні размеркаваліся месцы, кожны выступіў годна і паказаў сваю крапатлівую працу. Вы – залаты фонд нашага юрыдычнага студэнцтва. Хочацца таксама выказаць падзяку аргкамітэту Алімпіяды за камфортныя ўмовы для ўдзельнікаў і журы”.

Усе пераможцы Алімпіяды былі адзначаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны каштоўнымі прызамі, а таксама прадстаўлены на ўключэнне ў Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У спецыялізаваным конкурсе па медыяцыі перамаглі:

1 месца – Авангард Феміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
2 месца – Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
3 месца – Купалаўцы (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).
Таксама была адзначана каманда – Ultima ratio (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). 

У спецыялізаваным конкурсе Беларускай натарыяльнай палаты перамаглі:

1 месца – Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
2 месца – Vivere militare est (БІП-Інстытут правазнаўства);
3 месца – Купалаўцы (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы). 

У індывідуальным заліку Алімпіяды – 2019 месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Паторская Алена Мікалаеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

2 месца – Слінько Кацярына Сергееўна (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);

2 месца –  Базыльчык Данііл Аляксеевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);  

3 месца – Белько Мікіта Дзмітрыевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

3 месца – Лукашук Яўген Ўладзіміравіч (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыскі Скарыны);

3 месца – Пратасевіч Іван Ігаравіч (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь); 

У камандным заліку Алімпіяды – 2019 пераможцамі сталі:

1 месца – Авангард Феміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

2 месца – Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыскі Скарыны);

2 месца – Купалаўцы (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы);

3 месца – Ultima ratio (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

3 месца – Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).

Матэрыял і фота з сайта юрыдычнага факультэта БДУ

 

В очередном выпуске

Мониторинг СМИ

Google переводчик