Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кваліфікацыйныя калегія суддзяў Брэсцкага абласнога суда і эканамічнага суда Брэсцкай вобласці

Паўнамоцтвы

Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Брэсцкага абласнога суда, эканамічнага суда Брэсцкай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Брэсцкай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Парадак выбрання

Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Брэсцкага абласнога і эканамічнага суда Брэсцкай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.

Старшыні Брэсцкага абласнога суда, эканамічнага суда Брэсцкай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Брэсцкага абласнога і эканамічнага суда Брэсцкай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.

Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Брэсцкага абласнога і эканамічнага суда Брэсцкай вобласці.

Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Кваліфікацыйная калегія інфармуюе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.

Склад калегіі

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі

Ілюшына Святлана Аляксандраўна – суддзя Брэсцкага абласнога суда.

Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі

Крамянеўская Святлана Барысаўна – суддзя Брэсцкага абласнога суда.

Члены кваліфікацыйнай калегіі

суддзі Брэсцкага абласнога суда:

Беразюк Сяргей Аляксандравіч

Грыгаровіч Мікалай Фёдаравіч

Куніцкая Валянціна Сцяпанаўна

Міранюк Таццяна Міхайлаўна

Слюсар Святлана Барысаўна

Усцімчук Ніна Сцяпанаўна

суддзі эканамічнага суда Брэсцкай вобласці:

Людвіг Таццяна Уладзіміраўна

Трушко Генадзій Сцяпанавіч

 

Васільковіч Вера Пятроўна – старшы выкладчык кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна».

 

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык