Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва эканамічнага суда Магілёўскай вобласці

Старшыня

Кавалёў Сяргей Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў горадзе Магілёве. У 1998 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства, у 2008 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1997 па 2006 гады – спецыяліст, затым старшы судовы выканаўца гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці.

У жніўні 2006 быў прызначаны суддзёй гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці. З красавіка 2012 па чэрвень 2014 года працаваў у эканамічным судзе Віцебскай вобласці суддзёй і намеснікам старшыні.

З ліпеня 2014 года – суддзя і старшыня эканамічнага суда Магілёўскай вобласці.

Намеснік старшыні

Гашпар Таццяна Валянцінаўна

Нарадзілася ў 1966 годзе ў горадзе Крычаве Магілёўскай вобласці.

У 1988 годзе скончыла Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У 1997 годзе – Беларускі інстытут правазнаўства.

З 1988 года па 1992 год – сакратар камітэта камсамола СПТВ горада Магілёва.

З 1992 па 1996 гады працавала ў Магілёўскім раённым судзе; у 1996–1997 гадах – у гаспадарчым судзе Магілёўскай вобласці вядучым, затым галоўным спецыялістам.

У 1999 годзе прызначана суддзёй гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці, з 2009 года працуе намеснікам старшыні эканамічнага суда Магілёўскай вобласці.

Намеснік старшыні

 

Трамбачоў Уладзімір Уладзіміравіч

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў горадзе Магілёве.

У 1997 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2003 годзе – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова па спецыяльнасці "правазнаўства".

З 1998 па 2008 гады – судовы выканаўца гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці.

З верасня 2006 – старшы судовы выканаўца гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці.

Са студзеня 2009 года – суддзя гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці.

У лютым 2018 года прызначаны суддзёй і намеснікам старшыні эканамічнага суда Магілёўскай вобласці.

Прысвоены 2 кваліфікацыйны клас.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык