Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Гомельскі абласны суд


Апарат Гомельскага абласнога суда

Апарат Гомельскага абласнога суда забяспечвае работу па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізе судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананні іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці суда.

Апарат Гомельскага абласнога суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў:

1. Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

Башылаў Аляксандр Анатольевіч Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

У склад аддзела ўваходзяць:

  • сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • сектар арганізацыі судовага нагляду;
  • сектар па крымінальных справах;
  • сектар па грамадзянскіх справах;
  • канцылярыя.

Асноўныя задачы аддзела:

  • ажыццяўленне арганізацыйных мер па забеспячэнні дзейнасці Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці, удасканаленне і павышэнне ўзроўню гэтай работы;
  • арганізацыя вядзення справаводства суда і аказанне метадычнай дапамогі раённым судам па пытаннях справаводства;
  • каардынацыя мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні сумесна са структурнымі падраздзяленнямі Гомельскага абласнога суда нарад, семінараў і іншых мерапрыемстваў;
  • улік і кантроль справаводства па крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных справах нагляднай інстанцыі, распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці суда па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці Прэзідыума;
  • арганізацыя работы па прыёме грамадзян, разгляд заяў і зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, прыняцце мер па ўдасканаленні гэтай працы як у апараце абласнога суда, так і ў раённых судах вобласці;
  • арганізацыйнае забеспячэнне работы судовай калегіі па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда, арганізацыя і вядзенне справаводства па грамадзянскіх справах у судзе першай інстанцыі і апеляцыйнай інстанцыі;
  • арганізацыйнае забеспячэнне праходжання крымінальных спраў у першай і апеляцыйнай інстанцыі і спраў па скаргах (пратэстах) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія не ўступілі ў законную сілу;
  • ажыццяўленне першаснай апрацоўкі карэспандэнцыі, рэгістрацыі ўліку ўваходнай і выходнай карэспандэнцыі з выкарыстаннем камп’ютарнай рэгістрацыі ў электроннай аўтаматызаванай сістэме і метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі, а таксама метадычная дапамога структурным падраздзяленням Гомельскага абласнога суда, раённым судам вобласці ў рабоце з дакументамі ў адпаведнасці з Інструкцыяй па справаводстве;
  • устанаўленне і развіццё сувязей са сродкамі масавай інфармацыі дзеля забеспячэння даступнасці правасуддзя.

2. Аддзел кадраў і дзяржаўнай службы

Здаравец Валянціна Васільеўна Начальнік аддзела кадраў і дзяржаўнай службы

Асноўныя задачы аддзела:

  • ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці суда па кадравым забеспячэнні Гомельскага абласнога суда, раённых судоў вобласці;
  • забеспячэнне судоў Гомельскай вобласці неабходнай колькасцю кадраў патрэбных прафесій, спецыяльнасцей і кваліфікацыі;
  • ажыццяўленне эфектыўнага падбору, расстаноўкі і рэалізацыі працоўнага патэнцыялу кадраў у адпаведнасці з іх прафесійнымі, дзелавымі і маральнымі якасцямі;
  • фарміраванне рэзерву кадраў на пасады суддзяў раённых судоў Гомельскай вобласці, работнікаў Гомельскага абласнога суда;
  • арганізацыя і правядзенне падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў.

3. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Варшук Юлія Уладзіміраўна Начальнік аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Асноўныя задачы аддзела:

  • збор, апрацоўка і аналіз статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці па ажыццяўленні правасуддзя;
  • аналіз і абагульненне судовай практыкі па крымінальных, грамадзянскіх і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • удасканаленне дзейнасці суда па пытаннях вядзення статыстыкі і аналізу судовай практыкі.
  • сістэматызацыя заканадаўства Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў рабоце спецыялістамі апарату і суддзямі Гомельскага абласнога суда.

4. Аддзел інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Карнушэнка Наталля Ягораўна Начальнік аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

У склад аддзела ўваходзіць група эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці;
  • арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання, будаўніцтва, рэканструкцыі, рамонту будынкаў, збудаванняў, іх інжынерных сістэм, прылеглых тэрыторый Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці;
  • падрыхтоўка заключэння дагавораў з пастаўшчыкамі, узгадненне ўмоў і тэрмінаў паставак, вывучэнне магчымасці і мэтазгоднасці ўстанаўлення прамых доўгатэрміновых гаспадарчых сувязей па пастаўках матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў;
  • вывучэнне аператыўнай маркетынгавай інфармацыі і рэкламных матэрыялаў з мэтай выяўлення магчымасці набыцця матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў;
  • забеспячэнне дастаўкі матэрыяльных рэсурсаў у адпаведнасці з прадугледжанымі ў дагаворах тэрмінамі, кантроль іх колькасці, якасці і камплектнасці і захаванне на складзе абласнога суда;
  • падрыхтоўка прэтэнзіі да пастаўшчыкоў пры парушэнні імі дагаворных абавязацельстваў, кантроль за складаннем разлікаў па гэтых прэтэнзіях, узгадненне з пастаўшчыкамі змяненняў умоў заключаных дагавораў.

5. Аддзел фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Маёрава Ірына Міхайлаўна Начальнік аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Асноўныя задачы аддзела:

  • планаванне выдаткаў бюджэту, неабходных для выканання ўскладзеных на аддзел функцый, ажыццяўлення праграм і мерапрыемстваў, якія праводзяцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
  • налічэнне і выплата заработнай платы і іншых выплат работнікам Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці;
  • арганізацыя і вядзенне бухгалтарскага (бюджэтнага), падатковага, статыстычнага ўліку фінансавай і гаспадарчай дзейнасці.

6. Аддзяленне праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Даніленка Сяргей Іосіфавіч Начальнік аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Асноўныя задачы аддзялення:

  • забеспячэнне належнага і эфектыўнага функцыянавання аперацыйных сістэм, прыкладнога праграмнага забеспячэння, лакальнай і карпаратыўнай сеткі перадачы даных, электронных каналаў сувязі, сродкаў электроннага дакументаабароту, відэаканферэнцсувязі, сродкаў аўдыя- і відэафіксацыі, аўтаматызаваных рабочых месцаў і інфармацыйных сістэм Гомельскага абласнога суда;
  • падтрыманне ў актуальным стане баз даных інфармацыйна-пошукавых сістэм.