Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Верховный Суд Республики Беларусь


Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб здрадзе дзяржаве

14 мая 2021  7189

14 мая 2021 года судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у закрытым судовым пасяджэнні разгледзела крымінальную справу па абвінавачанні Урада Д.М., ваеннаслужачага, які мае воінскае званне «капітан», раней не судзімага, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Урад Д.М. прызнаны вінаватым у здрадзе дзяржаве, здзейсненай асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, гэта значыць у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь, на падставе чаго яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 18 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, без штрафу.

У адпаведнасці з арт. 60 КК Рэспублікі Беларусь пастаноўлена пазбавіць Урада Д.М. воінскага звання «капітан».

Прыгавор уступіў у законную сілу, абскарджанню і апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае.