Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Алег Латышэвіч прыняў удзел у працы штогадовага Форуму па інтэлектуальнай уласнасці

19 лістапада 2019  960

З 13 па 15 лістапада 2019 года ў штаб-кватэры Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у Жэневе адбыўся міжнародны Форум па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці для суддзяў. Удзельнікамі сталі больш за 110 суддзяў з парадку 60 дзяржаў-членаў САІУ.

Форум арганізаваны Судовым інстытутам САІУ ў рамках работы з судовымі органамі. Гэта маштабная пляцоўка для абмену вопытам паміж суддзямі ва ўсім свеце па найбольш актуальных праблемах у галіне інтэлектуальнай уласнасці, што ўзнікаюць ва ўмовах дынамічнага развіцця інавацыйнай дзейнасці і пашырэння трансгранічнага выкарыстання аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Цяперашні Форум быў прысвечаны ў тым ліку разгляду пытанняў па ўмацаванні транснацыянальнага супрацоўніцтва па камерцыялізацыі і сумесным выкарыстанні аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама абмене данымі аб уладальніках правоў на гэтыя аб’екты.

Судовую сістэму нашай краіны на Форуме прадстаўляў Алег Даніілавіч Латышэвіч, суддзя судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Алег Латышэвіч выступіў у якасці спікера ў ходзе сесіі «Вычарпанне правоў інтэлектуальнай уласнасці і паралельны імпарт», дзе прадставіў даклад аб практыцы, якая прымяняецца ў Беларусі, у дачыненні да вычарпання правоў інтэлектуальнай уласнасці на тавары, што прадаюцца на ўнутраным рынку, а таксама аб тым, якія меры па рэгуляванні паралельнага імпарту тавараў, што ахоўваюцца правамі на інтэлектуальную ўласнасць, прымаюцца ў краіне.

Алег Латышэвіч правёў двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі судовых органаў ЗША, Аўстраліі, Турцыі, Індыі, а таксама супрацоўнікамі юрыдычнага дэпартамента САІУ.

Як адзначыў Алег Латышэвіч, зносіны з калегамі з розных краін свету па пытаннях у галіне аўтарскага права, таварных знакаў, а таксама трансгранічных спрэчак у кантэксце глабалізацыі сферы інтэлектуальнай уласнасці даюць каласальны прафесійны вопыт і дазваляюць адсочваць самыя перадавыя тэндэнцыі. Не менш важныя групавыя дыскусіі і абмен прафесійнай інфармацыяй у рамках форуму.

Крыніца фота і тэкст: Permanent Mission of Belarus to UN Office in Geneva

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык