Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Лепшыя студэнты юрыдычнага факультэта БДУ наведалі Вярхоўны Суд

18 кастрычніка 2019  4588

17 кастрычніка 2019 года студэнты юрыдычнага факультэта БДУ наведалі Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

Суправаджалі юнакоў і дзяўчат дэкан юрыдычнага факультэта Сяргей Аляксандравіч Балашанка, яго намеснік па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі і загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук Сяргей Артуравіч Калінін.

Для студэнтаў і іх кіраўнікоў экскурсію па будынку Вярхоўнага Суда правёў першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Леанідавіч Калінковіч.

Ён азнаёміў гасцей з інтэр’ерамі новага будынка Вярхоўнага Суда, звярнуў увагу на значнасць яго месца размяшчэння, расказаў пра сучасны апаратна-праграмны комплекс, які ўключае ў сябе інфармацыйныя сістэмы, што адказваюць за жыццезабеспячэнне найважнейшых напрамкаў дзейнасці Вярхоўнага Суда.

Госці наведалі залы судовага пасяджэння па грамадзянскіх і крымінальных справах, залу Пленума і актавую залу. 

Валерый Калінковіч у размове з будучымі калегамі падкрэсліў важнасць пераемнасці пакаленняў у прафесіі. Менавіта юрыдычны факультэт БДУ на працягу ўжо не аднаго дзясятка гадоў славіцца падрыхтоўкай лепшых юрыстаў краіны, у тым ліку для работы ў судах агульнай юрысдыкцыі.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ