Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь


Судом Кастрычніцкага раёна горада Віцебска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб забойстве, здзейсненым пры перавышэнні меж неабходнай абароны

  1852

21 лютага 2019 года ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Віцебска разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні 16-гадовага Е., раней не судзімага, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 143 КК.

27.10.2018 каля 19:00 абвінавачаны Е. , знаходзячыся на вуліцы Гагарына ў горадзе Віцебску, з мэтай абароны свайго здароўя і спынення з боку В., які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, парушэння грамадскага парадку і нанясення абвінавачанаму ўдараў кулакамі, знаходзячыся ў стане неабходнай абароны, але дзейнічаючы з перавышэннем яе меж, усведамляючы, што абраны ім спосаб відавочна не адпавядае характару і небяспецы пасягання і абараняючыся ад нападу, ён перавышае межы неабходнай абароны і пасягае на жыццё В., ён, без неабходнасці прычынення смерці, наўмысна, нанёс нажом удар В. у пярэднюю паверхню грудной клеткі злева, гэта значыць у вобласць размяшчэння жыццёва важных органаў. У выніку В. была прычынена колата-рэзаная рана пярэдняй паверхні грудной клеткі злева, пранікальная ў левую грудную поласць з пашкоджаннем верхняй долі левага лёгкага, сардэчнай сарочкі і сэрца, якая мае прыметы цяжкага цялеснага пашкоджання і знаходзіцца ў прамой прычыннай сувязі са смерцю, якая наступіла ў гэты ж дзень у 21:00 ва ўстанове аховы здароўя.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Е. прызнаны вінаватым у забойстве, здзейсненым пры перавышэнні меж неабходнай абароны, і на падставе арт. 143 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Спагнана з абвінавачанага Е. на карысць маці загінуўшага ў лік матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды, прычыненай злачынствам, 20 000 рублёў.

Пры адсутнасці ў непаўналетняга даходаў або іншай маёмасці, дастатковай для пакрыцця маральнай шкоды, спагнанне ажыццяўляць з бацькоў непаўналетняга Е. у роўных долях. Па дасягненні абвінавачаным васямнаццацігадовага ўзросту або ў выпадку, калі ў яго да дасягнення паўналецця з’явяцца даходы або іншая маёмасць, дастатковая для пакрыцця ўрону, абавязак па пакрыцці ўскласці на абвінавачанага.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.