Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

У Вярхоўным Судзе адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Сакратарыята Савета Еўропы

18 красавіка 2019  1591

17 красавіка 2019 года ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерыя Калінковіча з прадстаўнікамі Сакратарыята Савета Еўропы, прысвечаная дэталізацыі ўзаемнага супрацоўніцтва ў сферы судовага рэфармавання.

Сакратарыят Савета Еўропы на сустрэчы прадстаўлялі менеджары праекта «Падтрымка рэформы грамадзянскага правасуддзя і ўмацавання судовай сістэмы» Аляксандра Сытнік і Наталля Хадакевіч, а таксама менеджары праекта «Умацаванне права на справядлівы судовы разбор у крымінальным судаводстве Беларусі» Марыя Арэшкіна і Крысціна Хахлова.

Планамерная рэалізацыя сумесных праектаў у 2019 годзе будзе адбывацца па найбольш актуальных пытаннях у сферы правасуддзя. Сярод іх распрацоўка канцэптуальных палажэнняў па ўніфікацыі працэсуальнага заканадаўства, якое рэгулюе разгляд грамадзянскіх і эканамічных спраў, і падрыхтоўка праекта адзінага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, магчымасць увядзення ў крымінальнае заканадаўства паняцця «крымінальная правіннасць», далейшае ўдасканаленне судовага адміністравання, рэалізацыя ў нацыянальнай практыцы прынцыпу справядлівасці ў судовым разборы, укараненне электроннага правасуддзя і іншыя пытанні.

У ходзе сустрэчы бакі намецілі найбольш аптымальныя формы ўзаемадзеяння. Запланаваны семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, навучальныя трэнінгі для суддзяў па заяўленых тэмах.

У завяршэнне ўстановачнай сустрэчы для гасцей была праведзена экскурсія па новым будынку Вярхоўнага Суда. Прадстаўнікі Сакратарыята Савета Еўропы пабывалі ў зале Пленума Вярхоўнага Суда.

На фота ўдзельнікі сустрэчы (злева направа): начальнік аддзела міжнародна-прававой дзейнасці Вярхоўнага Суда Таццяна Герасімава, менеджар праекта «Умацаванне права на справядлівы судовы разбор у крымінальным судаводстве» Крысціна Хахлова, менеджар праекта «Умацаванне права на справядлівы судовы разбор у крымінальным судаводстве» Марыя Арэшкіна, першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Калінковіч, менеджар праекта «Падтрымка рэформы грамадзянскага правасуддзя і ўмацавання судовай сістэмы» Наталля Хадакевіч, менеджар праекта «Падтрымка рэформы грамадзянскага правасуддзя і ўмацавання судовай сістэмы» Аляксандра Сытнік.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык