Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь


Адбылося пасяджэнне Навукова-кансультатыўнага савета пры Вярхоўным Судзе

20 чэрвеня 2019  2020

19 чэрвеня 2019 года пытанні будучага пасяджэння Пленума Вярхоўнага Суда абмеркавалі на Навукова-кансультатыўным савеце (НКС).

На фота: старшынстваваў на пасяджэнні НКС намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (старшыня секцыі па пытаннях грамадзянскага права, грамадзянскага і гаспадарчага працэсу НКС) Андрэй Аляксандравіч Забара 

Плануецца, што 27 чэрвеня Пленум Вярхоўнага Суда абмяркуе некаторыя пытанні прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні спрэчак, якія ўзнікаюць з дагавораў пазыкі.

На фота: на пярэднім плане суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (сакратар НКС) Ірына Уладзіміраўна Тылец

Дагавор пазыкі з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных у грамадзянскім абароце. Даступнасць афармлення такой здзелкі спрыяе шырокаму яго выкарыстанню для развіцця рыначных адносін, праяўлення ініцыятывы для пачатку прадпрымальніцкай дзейнасці.

У той жа час спрэчкі, што выцякаюць з выканання абавязацельстваў, якія ўзнікаюць з дагавора пазыкі, набываюць усё большую актуальнасць. Іх колькасць дастаткова вялікая, што патрабуе намаганняў па павышэнні ўзроўню фінансавай пісьменнасці насельніцтва і растлумачэння палажэнняў дзеючага заканадаўства.

Пры гэтым правільнае і аднастайнае прымяненне заканадаўства пры вырашэнні спрэчак, што ўзнікаюць з дагавораў пазыкі, з’яўляецца гарантыяй абароны грамадзянскіх правоў і ахоўваемых законам інтарэсаў бакоў пазыковых праваадносін, заклікана садзейнічаць  павышэнню эфектыўнасці судовай абароны ўдзельнікаў грамадзянскага абароту і забеспячэнню выканання імі сваіх абавязацельстваў.

Праваадносіны па дагаворы пазыкі рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 325 «Аб прыцягненні і прадастаўленні пазык, дзейнасці мікрафінансавых арганізацый», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 296 «Аб упарадкаванні выкарыстання фінансавых рэсурсаў дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы ў статутных фондах», Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», а таксама іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

На фота ў час пасяджэння суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь злева направа: Андрэй Валер’евіч Алешчанка, Кацярына Генадзьеўна Якутовіч, Вера Барысаўна Кругава, Ігар Віктаравіч Калеснік

Нагадаем, што згаданым Дэкрэтам № 8 у рамках Парка высокіх тэхналогій праводзіцца прававы эксперымент для апрабацыі новых прававых інстытутаў на прадмет магчымасці іх імплементацыі ў грамадзянскае заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Для гэтага рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій прадастаўлена права заключаць паміж сабой і (або) з трэцімі асобамі дагавор канвертуемай пазыкі. Па сутнасці, гэта новы для беларускай прававой сістэмы інструмент, накіраваны на развіццё і прыцягненне інвестыцый у перспектыўныя бізнес-праекты (стартапы). Важна, што ў праекце пастановы Пленума ўжо закранаюцца пытанні, якія тычацца прадмета канвертуемай пазыкі, спосабаў задавальнення патрабаванняў пазыкадаўцы і іншыя, што маюць значэнне для будучай судовай практыкі па дадзенай катэгорыі спраў.

На пасяджэнні НКС удзельнікі абмеркавалі самыя складаныя пытанні праекта пастановы Пленума Вярхоўнага Суда, якія тычацца прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні спрэчак, што ўзнікаюць з дагавораў пазыкі.

На фота на пярэднім плане злева направа: намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Юрый Віктаравіч Кобец, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Анатолій Рыгоравіч Церах

На фота: старшыня эканамічнага суда г. Мінска Аляксандр Міхайлавіч Паутаў

На фота ў час пасяджэння суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь злева направа: Андрэй Уладзіміравіч Плотнікаў, Дзмітрый Пятровіч Аляксандраў

На фота на пярэднім плане: намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Жанна Барысаўна Шкурдзюк

На фота: суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Анатолій Рыгоравіч Церах

На фота злева направа: прафесар кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Іван Мікалаевіч Калядка, прафесар кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Тамара Аляксееўна Бялова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Уладзімір Пятровіч Мароз

На фота: суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Людміла Анатольеўна Калеснікава

З дакладамі выступілі суддзі Вярхоўнага Суда і прадстаўнікі навуковай супольнасці з ліку членаў НКС.

На фота: з дакладам выступае суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Анатолій Рыгоравіч Церах

На фота: з дакладам выступае дацэнт кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Анатольеўна  Салей

На фота: з дакладам выступае суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Канстанцін Мікалаевіч Харытанюк

Для даведкі:

Згодна з Палажэннем аб НКС пры Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь НКС з’яўляецца кансультатыўным органам і дзейнічае на грамадскіх пачатках.

У склад НКС уваходзяць Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (далей – Старшыня), першы намеснік Старшыні, намеснікі Старшыні, суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, вучоныя-юрысты, найбольш кваліфікаваныя і аўтарытэтныя юрысты-практыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншыя высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія маюць адпаведную тэарэтычную падрыхтоўку і вопыт работы з заканадаўствам.

Акрамя таго, для ўдзелу ў працы НКС могуць прыцягвацца спецыялісты, якія не з’яўляюцца яго членамі.

НКС ствараецца ў мэтах аказання прававой і метадычнай дапамогі ў падрыхтоўцы праектаў пастаноў Пленума, выпрацоўцы прапаноў па спрэчных пытаннях прымянення заканадаўства ў судовай практыцы, распрацоўцы метадычных рэкамендацый па асобных пытаннях арганізацыі судовай дзейнасці.

На фота злева направа: суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (сакратар НКС) Ірына Уладзіміраўна Тылец, прафесар кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Тамара Аляксееўна Бялова, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (старшыня секцыі па пытаннях грамадзянскага права, грамадзянскага і гаспадарчага працэсу НКС) Андрэй Аляксандравіч Забара, дырэктар Інстытута, доктар юрыдычных навук, прафесар Валерый Мікалаевіч Гадуноў, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Анатольеўна  Салей, намеснік дырэктара по вучэбнай рабоце Інстытута, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Уладзімір Пятровіч Мароз, прафесар кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Іван Мікалаевіч Калядка.