Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Актуальна

1 красавіка 2019  1120 14 сакавіка 2019  1089 28 лютага 2019  1388   679 13 лютага 2019  2389 8 лютага 2019  1035

Рэспубліканская канферэнцыя суддзяў

Глава 17 Кодэкса Республікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў

 

Рэспубліканская канферэнцыя суддзяў з’яўляецца органам судзейскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканская канферэнцыя суддзяў правамоцная ў перыяд паміж з’ездамі суддзяў Рэспублікі Беларусь прымаць рашэнні па пытаннях, якія адносяцца да яе кампетэнцыі.

Склад

У склад Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў уваходзяць:

  • суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • суддзі іншых судоў агульнай юрысдыкцыі ў колькасці па 20 чалавек ад кожнай вобласці, горада Мінска, выбраныя адпаведнымі канферэнцыямі суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

У склад Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў могуць выбірацца суддзі, якія знаходзяцца ў адстаўцы.

Паўнамоцтвы

Рэспубліканская канферэнцыя суддзяў:

  • выбірае Рэспубліканскі савет суддзяў;
  • заслухоўвае справаздачу старшыні Рэспубліканскага савета суддзяў аб рабоце Рэспубліканскага савета суддзяў;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Рэспубліканская канферэнцыя суддзяў склікаецца ў выпадку, калі да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Рэспубліканскага савета суддзяў не скліканы з’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі.

Рашэнне аб скліканні Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў прымае Рэспубліканскі савет суддзяў або Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь і (або) Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі савет суддзяў вызначае час і месца правядзення Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў, фарміруе парадак дня, праводзіць падрыхтоўчую работу для правядзення дадзенай канферэнцыі.

Рэспубліканская канферэнцыя суддзяў правамоцная пры ўдзеле ў яе рабоце не менш за дзве трэці суддзяў, надзеленых правам удзелу ў дадзенай канферэнцыі.

Рашэнні

Рашэнні Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў прымаюцца адкрытым галасаваннем.

Рашэнне Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову ад агульнай колькасці прысутных на дадзенай канферэнцыі.

Рашэнні Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў, прынятыя ў межах яе кампетэнцыі, з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі суддзямі, Рэспубліканскім саветам суддзяў, канферэнцыямі суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Кантроль за выкананнем рашэнняў Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў ажыццяўляе Рэспубліканскі савет суддзяў. Рэспубліканская канферэнцыя суддзяў мае права даручыць выкананне прынятых ёю рашэнняў або асобных іх палажэнняў канкрэтным органам судзейскай супольнасці або ўтварыць для гэтага спецыяльныя камісіі.


Рашэнне эспубліканскай канферэнцыі суддзяў ад 25 кастрычніка 2017 года

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык