Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Апарат Мінскага гарадскога суда

Апарат Мінскага гарадскога суда забяспечвае работу па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізе судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананні іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці суда.

Апарат Мінскага гарадскога суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў:

1. Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

Расолька Вераніка Аляксандраўна Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

У склад аддзела ўваходзяць:

  • сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • сектар арганізацыі судовага нагляду;
  • сектар па крымінальных справах;
  • сектар па грамадзянскіх справах;
  • канцылярыя;
  • сакратары судовага пасяджэння.
  • Асноўныя задачы аддзела:
  • ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска;
  • улік руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах і матэрыялах, разгледжаных у судовых калегіях і па першай інстанцыі, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
  • арганізацыя справаводства ў Мінскім гарадскім судзе і раённых судах г. Мінска;
  • узаемадзеянне з работнікамі структурных падраздзяленняў Мінскага гарадскога суда, раённых судоў г. Мінска, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб і грамадзян па пытаннях арганізацыі дзейнасці судоў;
  • разгляд у межах кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, зваротаў (прапаноў, заяў, скарг) грамадзян і юрыдычных асоб;
  • забеспячэнне напаўнення інфармацыйных сістэм Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска дакладнымі звесткамі аб іх дзейнасці;
  • ажыццяўленне першаснай апрацоўкі карэспандэнцыі, рэгістрацыі ўліку ўваходнай і выходнай карэспандэнцыі з выкарыстаннем камп’ютарнай рэгістрацыі ў электроннай аўтаматызаванай сістэме і метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі.

2. Аддзел кадраў і дзяржаўнай службы

Самусева Вольга Валянцінаўна     Начальнік аддзела кадраў і дзяржаўнай службы

Асноўныя задачы аддзела:

  • рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска кваліфікаванымі спецыялістамі, іх атэстацыя;
  • фарміраванне рэзерву кадраў на пасады суддзяў раённых судоў г. Мінска, работнікаў Мінскага гарадскога суда;
  • арганізацыя работы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска;
  • падбор і расстаноўка кадраў з улікам іх прафесійных і маральна-псіхалагічных якасцей;
  • арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Мінскага гарадскога суда і эканамічнага суда г. Мінска.

3. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі

 Кандраль Юлія Аляксандраўна                

       Начальнік аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі


Асноўныя задачы аддзела:

  • збор, апрацоўка і аналіз статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска па ажыццяўленні правасуддзя;
  • вывучэнне і абагульненне судовай практыкі па крымінальных, грамадзянскіх справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска па вядзенні судовай статыстыкі, арганізацыі аналітычнай работы.

4. Аддзел інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Верамейчык Міхаіл Міхайлавіч  Начальнік аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

 У склад аддзела ўваходзіць група эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска;
  • арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі будынкаў раённых судоў г. Мінска;
  • арганізацыя пытанняў, звязаных з капітальным будаўніцтвам, рэканструкцыяй і рамонтам будынкаў раённых судоў г. Мінска, у тым ліку па аб'ектах капітальнага будаўніцтва, якія падлягаюць уводу па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.

5. Аддзел фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Лузгіна Алена Альбертаўна Начальнік аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Асноўныя задачы аддзела:

  • арганізацыя фінансавай дзейнасці Мінскага гарадскога суда, раённых судоў г. Мінска, накіраваная на захаванасць і эфектыўнасць выкарыстання асноўных фондаў і абаротных сродкаў;
  • ажыццяўленне работы па эканамічным планаванні, накіраваным на арганізацыю рацыянальнай гаспадарчай дзейнасці Мінскага гарадскога суда;
  • арганізацыя працы і заработнай платы, рацыянальнага выкарыстання і правільнага расходавання фонду аплаты працы.

6. Аддзяленне праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

 Семашка Антон Алегавіч Начальнік аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Асноўныя задачы аддзялення:

  • забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання камп’ютарнай тэхнікі, актыўнага сеткавага і камутацыйнага абсталявання лакальнай вылічальнай сеткі, знешняй электроннай пошты Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска;
  • забеспячэнне работы з электроннымі праграмамі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і ведамаснымі электроннымі праграмамі;
  • забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі лакальнай вылічальнай сеткі, тэхнічнай абароны службовай інфармацыі Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска.
У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык