Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Заводскага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб здзейсненым ДТЗ, у выніку якога загінулі двое студэнтаў

31 кастрычніка 2019  865

31 кастрычніка 2019 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да 21-гадовага Г., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 317 КК.

Абвінавачаны Г. 29 мая 2019 года каля 16 гадзін 19 мінут, кіруючы аўтамабілем «BMW 525 tds», рухаючыся з хуткасцю не менш за 80 км/г у горадзе Мінску па крайняй левай паласе вуліцы Сяліцкага ў напрамку вуліцы Бачылы, парушаючы патрабаванні Правіл дарожнага руху (далей – ПДР), якія абавязваюць вадзіцеля не ствараць небяспекі для дарожнага руху, дзейнічаць добрасумленна, карэктна, быць уважлівым, пры выбары хуткасці руху ўлічваць абмежаванне хуткасці, устаноўленае п. 88 ПДР, што дазваляе ў населеных пунктах рух транспартных сродкаў з хуткасцю не больш за 60 км/г, перавышаючы дазволеную хуткасць, праявіў няўважлівасць і неасцярожнасць да таго, як складваліся дарожныя абставіны, з мэтай апярэджання маршрутнага аўтобуса «МАЗ 103», які рухаўся ў спадарожным напрамку, выехаў у правую паласу руху, дзе прымяніў няправільныя прыёмы па кіраванні і дапусціў сутыкненне з прыпаркаванымі справа каля абочыны трыма аўтамабілямі.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажыры аўтамабіля «BMW 525 tds» Р. і П. атрымалі цялесныя пашкоджанні, ад якіх загінулі на месцы здарэння.

Парушэнне вадзіцелем Г. патрабаванняў ПДР знаходзіцца ў прычыннай сувязі са здзейсненым ДТЗ і яго наступствамі – смерцю Р. і П.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Г. прызнаны вінаватым у парушэнні правіл дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб, і на падставе ч. 3 арт. 317 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тэрмін 5 гадоў.

Прыгаворам суда заяўленыя пацярпелымі іскавыя патрабаванні задаволены, на карысць пацярпелых спагнана грашовая кампенсацыя маральнай шкоды.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык