Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб медыяцыі» ад 12 ліпеня 2013 г. № 58-З
Медыяцыя – перамовы бакоў з удзелам медыятара з мэтай урэгулявання спрэчкі шляхам выпрацоўкі ўзаемапрымальнага медыятыўнага пагаднення.
Арганізацыі, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі
Медыяцыя грунтуецца на даверы: бакі давяраюць медыятару як асобе, якая здольная забяспечыць эфектыўнае вядзенне перамоў.
Бакі самастойна выбіраюць медыятара і заключаюць пагадненне аб прымяненні медыяцыі.
Медыятар – фізічная асоба, якая валодае спецыяльнымі ведамі і навыкамі ў галіне медыяцыі, атрымала пасведчанне медыятара, што выдаецца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях медыяцыі.
Паслугі медыятара з’яўляюцца платнымі. Памер узнагароджання ўстанаўліваецца па пагадненні з бакамі.
Перавагі медыяцыі:
Медыятыўнае пагадненне – пагадненне, заключанае бакамі па выніках перамоў, праведзеных у парадку, прадугледжаным Законам аб медыяцыі, у мэтах урэгулявання спрэчкі (спрэчак).
Медыятыўнае пагадненне заключаецца бакамі ў пісьмовай форме і павінна ўтрымліваць звесткі аб баках, медыятары, прадмеце спрэчкі, а таксама аб прынятых бакамі абавязацельствах, накіраваных на ўрэгуляванне спрэчкі, і тэрмінах іх выканання. Медыятыўнае пагадненне падпісваецца бакамі і медыятарам.
Медыятыўнае пагадненне падлягае выкананню на аснове прынцыпаў добраахвотнасці і добрасумленнасці бакоў. Наступствы невыканання медыятыўнага пагаднення могуць быць устаноўлены бакамі ў медыятыўным пагадненні.
Прымусовае выкананне медыятыўнага пагаднення ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным працэсуальным заканадаўствам.
Тэрмін правядзення медыяцыі не можа перавышаць шасці месяцаў з дня заключэння пагаднення аб прымяненні медыяцыі.