Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь


Аддзел па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях

Фруліндзікава Ала Яўгеньеўна

намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела па крымінальных справах

і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях

упраўлення абагульнення судовай практыкі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Аддзел вывучэння і абагульнення судовай практыкі па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях з’яўляецца структурным падраздзяленнем упраўлення абагульнення судовай практыкі  апарата Вярхоўнага Суда. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аддзела ажыццяўляе начальнік упраўлення абагульнення судовай практыкі.

Асноўныя  задачы аддзела:

  • удзел у дзейнасці Вярхоўнага Суда па забеспячэнні адзінства судовай практыкі пры разглядзе крымінальных спраў і спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • выяўленне недахопаў і памылак у правапрымяняльнай дзейнасці судоў шляхам вывучэння і абагульнення судовай практыкі;
  • падрыхтоўка абагульненняў судовай практыкі па розных катэгорыях крымінальных спраў і спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў пастаноў Пленума і Прэзідыума Вярхоўнага Суда на падставе вынікаў вывучэння і абагульнення судовай практыкі па розных катэгорыях крымінальных спраў і спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • аказанне метадычнай дапамогі ніжэйшым судам па вывучэнні і абагульненні судовай практыкі.