Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Дзяржаўная пошліна

6 сакавіка 2019  469
Глава 26 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь

Стаўкі дзяржаўнай пошліны

Банкаўскія рэквізіты

Плацельшчыкі дзяржаўнай пошліны

Плацельшчыкамі дзяржаўнай пошліны з'яўляюцца арганізацыі і фізічныя асобы, якія:

  • звяртаюцца за ажыццяўленнем юрыдычна значных дзеянняў, уключаючы прадастаўленне пэўных правоў ці выдачу асобных дакументаў, у спецыяльна ўпаўнаважаныя на тое дзяржаўныя органы, iншыя ўпаўнаважаныя арганізацыі, да службовых асоб;
  • выступаюць адказчыкамі (даўжнікамі) у судах, калі пры гэтым судовая пастанова вынесена не на іх карысць, а ісцец (спагнаннік) вызвалены ад дзяржаўнай пошліны ў адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь ці актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выплата дзяржаўнай пошліны за плацельшчыка можа ажыццяўляцца любой асобай, у тым ліку, калі яна не з'яўляецца законным (упаўнаважаным) прадстаўніком плацельшчыка (пункт 2 арт. 42 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Незалежна ад спосабу выплаты дзяржаўнай пошліны (непасрэдна істцом (заяўнікам) ці iншай асобай), плацельшчыкам пошліны будзе з'яўляцца ісцец (заяўнік), паколькі менавіта ён звяртаецца ў суд за разглядам іску (заявы, скаргі).

Дзяржаўнай пошлінай абкладаюцца:

1. Разгляд судамі:

  • іскавых і іншых заяў, скаргаў;
  • апеляцыйных і касацыйных скаргаў;
  • наглядных скаргаў i скаргаў у парадку нагляду (далей - наглядныя скаргі);
  • скаргаў на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • хадайніцтваў аб адмене рашэння трацейскага суда, міжнароднага арбітражнага (трацейскага) суда, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іншага пастаяннага арбітражнага органа, хадайніцтваў аб забеспячэнні іска, разглядаемага міжнародным арбітражным (трацейскім) судом, трацейскім судом.

2. Выдача судамі дублікатаў, копій дакументаў.

3. Разгляд судовай калегіяй па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь іскавых заяў і скаргаў, выдача гэтай калегіяй копій дакументаў.

Ільготы па дзяржаўнай пошліне ўказаны ў арт. 285 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь

Прымяненне льготы па дзяржаўнай пошліне з'яўляецца правам плацельшчыка. Калі плацельшчык вызвалены ад дзяржаўнай пошліны і жадае скарыстацца гэтым правам, ён абавязаны зрабіць адзнаку на адпаведным дакуменце (заяве, скарзе і інш.) з указаннем на адпаведную норму заканадаўчага акта, а пры неабходнасці - прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу.

Падлік дзяржаўнай пошліны

Сума дзяржаўнай пошліны, якая падлягае выплаце, разлічваецца па стаўцы ці зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленых:

  • на дзень паступлення дакументаў у суд,
  • альбо на дзень адпраўлення дакументаў праз аддзяленне паштовай сувязі.

Дзяржаўная пошліна можа выплачвацца ў замежнай валюце плацельшчыкамі-нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі па стаўцы і (або) зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленых на дзень выплаты, і афіцыйнага курсу, усталяванага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дзень выплаты.

З 1 студзеня 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь устаноўлена базавая велічыня ў памеры 25,5 рубля.

Афармленне плацежнага дакумента

У графе «плацельшчык» указваецца суб'ект, які звяртаецца ў суд за ажыццяўленнем юрыдычна значнага дзеяння (ісцец, заяўнік).

У графе «прызначэнне плацяжу» указваецца:

суд, у які падаецца іскавая ці іншая заява, скарга, хадайніцтва;

найменне істца і адказчыка (спагнанніка і даўжніка, заяўніка і зацікаўленай асобы);

патрабаванне па канкрэтнай заяве, скарзе, хадайніцтве.

Прыклады:

пры падачы іскавай заявы:

«дзяржаўная пошліна за разгляд эканамічным судом __________ вобласці іскавай заявы ААТ«ЧАС» да ТАА «Мера» аб спагнанні ________ беларускіх рублёў доўгу, пеняў, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі»;

пры падачы заявы аб распачынанні загаднай вытворчасці:

«дзяржаўная пошліна за разгляд эканамічным судом _______ вобласці заявы аб распачынанні загаднай вытворчасці ААТ«ЧАС» да ТАА «Мера» аб спагнанні ___________ беларускіх рублёў доўгу, пеняў, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі»;

пры падачы заявы аб выдачы копій дакументаў, якія знаходзяцца ў справе:

«дзяржаўная пошліна за выдачу эканамічным судом ________ вобласці копій дакументаў па справе № _______».

Пацвярджэнне факту выплаты пошліны

  • Факт выплаты дзяржаўнай пошліны шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў пацвярджаецца квітанцыяй банка, арганізацыі сувязі.
  • Факт выплаты дзяржпошліны шляхам пералічэння з рахунку плацельшчыка пацвярджаецца дадатковым экзэмплярам плацежнага даручэння, экзэмплярам плацежнага даручэння, складзеным на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных плацяжоў, з адзнакай банка аб выкананні.
  • Факт выплаты дзяржаўнай пошліны пры дапамозе сістэмы АРІП пацвярджаецца наяўнасцю ў дадзенай сістэме інфармацыі, якая пацвярджае залічэнне пошліны.
  • Факт выплаты дзяржаўнай пошліны, заплачанай плацельшчыкамі, якія не з'яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, пацвярджаецца даведкай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску, якая накіроўваецца інспекцыяй у суд на працягу пяці рабочых дзён пасля залічэння дзяржаўнай пошліны ў бюджэт.

Асаблівасці вылічэння і выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суды ўстаноўлены арт. 288 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пры звароце ў судовую калегію па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь - арт. 289 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Парадак і выпадкі вяртання (заліку) дзяржаўнай пошліны вызначаны ў арт. 292 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Вяртанне (залік) выплачанай дзяржаўнай пошліны ажыццяўляецца плацельшчыку адносна паняццю, указанаму ў арт.283 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык