Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Сектар інвестыцый

 

Церашкова Галіна Яўгеньеўна загадчык сектара інвестыцый галоўнага ўпраўлення інвестыцый, дзяржаўных закупак і работы з маёмасцю Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Сектар інвестыцый з'яўляецца структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у складзе галоўнага ўпраўлення інвестыцый, дзяржаўных закупак і работы з маёмасцю.

Асноўныя задачы сектара

  • упраўленне расходаваннем інвестыцыйных фінансавых сродкаў, якія выдзеленыя Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай з мэтай іх аптымізацыі;
  • распрацоўка і прадстаўленне на зацвярджэнне бягучых і перспектыўных планаў (праграм) капітальнага будаўніцтва (рэканструкцыі), гадавых графікаў капітальнага і бягучага рамонту будынкаў судоў і кантроль за іх выкананнем, рацыянальным выкарыстаннем фінансавых сродкаў, якія выдзяляюцца;
  • фарміраванне і штогадовая актуалізацыя пашпартоў стану будынкаў судоў Рэспублікі Беларусь;
  • каардынацыя работы абласных (Мінскага гарадскога) і эканамічных судоў абласцей па арганізацыі капітальнага будаўніцтва, капітальнага і бягучага рамонту будынкаў (памяшканняў) судоў;
  • падрыхтоўка праектаў арганізацыйна-распарадчых і метадычных дакументаў па пытаннях будаўніцтва і рамонту;
  • аказанне метадычнай дапамогі абласным (Мінскаму гарадскому) судам, эканамічным судам абласцей (горада Мінска), якія выступаюць у ролі заказчыкаў, па пытаннях капітальнага будаўніцтва і рамонту;
  • кантроль за своечасовым заключэннем і выкананнем заказчыкамі дагавораў з праектнымі, экспертнымі і падраднымі арганізацыямі, за тэрмінамі праектавання і будаўніцтва;
  • ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнай работы па ахове працы ў судах Рэспублікі Беларусь.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык