Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь


Падпіска на друкаваныя выданні Вярхоўнага Суда

Падпіску на перыядычныя друкаваныя выданні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь можна аформіць у любым паштовым аддзяленні рэспублікі, як правіла, да 25-га альбо 26-га чысла месяца, які папярэднічае месяцу, з якога пачынаецца перыяд падпіскі. Напрыклад, падпісацца на перыяд красавік–чэрвень 2020 г. можна да 25 сакавіка б.г. Тэрміны прыёму падпіскі на канкрэтны падпісны перыяд можна ўдакладніць на сайце РУП “Белпошта”.

Паколькі афіцыяльнае выданне – часопіс “Судовы веснік” выходзіць адзін раз у квартал, афармленне падпіскі на яго магчыма да пэўнага чысла месяца, які папярэднічае пачатку чарговага квартала (гэта значыць сакавіка, чэрвеня, верасня, снежня).

На часопіс “Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» можна падпісацца да пэўнага чысла месяца, які папярэднічае месяцу, з якога пачынаецца перыяд падпіскі.

Афармленне і аплата падпіскі з дапамогай сістэмы “Інтэрнэт-падпіска” праводзіцца да 20-га чысла месяца, які папярэднічае месяцу, з якога пачынаецца перыяд падпіскі. Тэлефон для даведак па пытаннях “Інтэрнэт-падпіскі”: (017) 327-75-27.

З коштам падпіскі на часопіс «Судовы веснiк» можна азнаёміцца тут.
Падпісныя індэксы:
для індывідуальных падпісчыкаў – 74989;
для прадпрыемстваў, арганізацый – 749892.

З коштам падпіскі на інфармацыйна-аналітычны часопіс для практыкуючых юрыстаў «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» можна азнаёміцца тут.
Падпісныя індэксы:
для ведамасных падпісчыкаў – 748392;
для індывідуальных падпісчыкаў – 74839;
ільготная падпіска – 00261.

Падпіску на рэспубліканскія перыядычныя друкаваныя выданні можна таксама аформіць у магазінах і кіёсках РУП ”Белсаюздрук”.

Рэдакцыйная падпіска не ажыццяўляецца.

У розніцу часопісы можна набыць у наступных аб’ектах гандлю:
• магазіне “Глобус” (г. Мінск, вул. Валадарскага, 16);
• магазіне № 13 (г. Мінск, станцыя метро “Плошча Перамогі”);
• іншых кіёсках “Белсаюздрук” рэспублікі.

Удакладніць інфармацыю аб наяўнасці канкрэтных нумароў часопісаў у гандлёвых аб’ектах “Белсаюздруку” можна па тэлефоне: (017) 327-63-27.