Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Чытайце ў нумары "Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие". № 12/2019

Для прагляду неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца

У рубрыцы “Актуальна” ў артыкуле старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Дзяніса Валдайцава абагульнены практычны вопыт папулярызацыі і прымянення медыяцыі, які маецца ў названым судзе. Аўтар адзначае недастатковую запатрабаванасць патэнцыяла медыяцыі для ўрэгулявання эканамічных і грамадзянскіх спрэчак і прапануе шляхі ўдасканалення заканадаўства з мэтай далейшага развіцця дадзенага інстытута.

У матэрыяле суддзі Вярхоўнага Суда Сцяпана Турмовіча выказваецца пункт гледжання па пытанні аб магчымасці прыцягнення да субсідзіярнай адказнасці асоб, якія маюць права вызначаць дзеянні юрыдычнай асобы, прызнанай банкрутам, па выніках аналіза судом здзелак даўжніка ў працэсе здзяйснення звычайнай гаспадарчай дзейнасці.

Дзве публікацыі рубрыкі “Судовая практыка” прысвечаны спрэчкам, якія выцякаюць з узаемаадносін бакоў па дагаворы будаўнічага падраду. У артыкуле суддзі Вярхоўнага Суда Таццяны Міколенка раскрываюцца асаблівасці разгляду судовых спрэчак, якія абумоўлены парушэннямі тэрміну выканання будаўніча-мантажных работ і патрабаванняў да якасці гэтых работ. А публікацыя Анастасіі Дубоўскай змяшчае тлумачэнні па пытаннях разгляду іскаў аб прымусе да выканання гарантыйных абавязацельстваў па дадзеным дагаворы.

У артыкуле Аляксея Русецкага зроблены акцэнт на пытаннях кампетэнцыі эканамічных судоў, звязанай з выкананнем судовых пастаноў, іншых рашэнняў і актаў. У прыватнасці, аўтар выкладае парадак абскарджання пастаноў, дзеянняў (бяздзеяння) судовага выканаўцы, знаёміць з практыкай прыняцця эканамічным судом мер па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента.

Працэсуальнае заканадаўства надзяляе сакратара судовага пасяджэння – дапаможніка суддзі правам складаць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, здзейсненым упраўляючым у справе аб банкруцтве. У артыкуле прадстаўнікоў эканамічнага суда Магілёўскай вобласці крок за крокам раскрываецца алгарытм дзеянняў дадзенага работніка суда на кожным этапе падрыхтоўкі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні да рагляду.

Навіны нашых выданняў

Google перакладчык