Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь


Чытайце ў нумары "Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие". № 6/2019

Для прагляду неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца

Адна з цэнтральных тэм чэрвеньскага нумара часопіса – сучасны стан і перспектывы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у судовай дзейнасці. У рубрыцы “Актуальна” да ўвагі чытачоў прапануюцца два артыкулы, у якіх аўтары абагульняюць вопыт прымянення тэхнічных навацый у эканамічных судах, робяць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы. А ў ходзе круглага стала, арганізаванага Вярхоўным Судом, удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з міжнародным вопытам цыфравізацыі правасуддзя.

У чэрвені 2019 г. пры падтрымцы вышэйшай судовай інстанцыі адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў страхавой дзейнасці. Інфармацыйны матэрыял аб гэтым мерапрыемстве – у падрубрыцы “Падрабязнасці”. У дадзеным нумары таксама публікуюцца адказы на пытанні, якія датычацца практыкі прымянення заканадаўства аб страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Рубрыку “Судовая практыка” распачынае артыкул суддзі Вярхоўнага Суда Дзмітрыя Аляксандрава, у якой аўтар разглядае асноўныя тэндэнцыі практыкі прыпынення эканамічнымі судамі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях па падставах, прадугледжаных Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама крытэрыі прызнання адміністрацыйнага правапарушэння малазначным.

Пазбегнуць памылак пры звароце ў эканамічны суд дапаможа аналіз тыпічных парушэнняў, якія дапускаюць суб’екты гаспадарання пры падачы іскавай заявы, праведзены прадстаўнікамі эканамічнага суда Гомельскай вобласці.

Адным са спосабаў забеспячэння выканання падатковага абавязацельства з’яўляецца прыпыненне аперацый па рахунках. Правамернасць прымянення названага спосаба з мэтай забеспячэння выплаты штрафа, прадугледжанага заканадаўчым актам аб прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, аналізуецца ў артыкуле Юліі Баклажац.

Якая чарговасць задавальнення ў працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) патрабаванняў крэдытораў аб пакрыцці сум дзяржаўнай пошліны і натарыяльнага тарыфу, выплачаных крэдыторамі ў працэсе спагнання? Адказ на дадзенае пытанне – у рубрыцы “Юрыдычны вопыт”.