Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Чытайце ў часопісе "Судовы веснiк". № 2/2020

Для прагляду неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца

У сакавіку 2020 г. споўнілася 20 гадоў з моманту ўтварэння ў Вярхоўным Судзе судовай калегіі для разгляду спрэчак у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Жанна Шкурдзюк, якая ўзначальвае судовую калегію па справах інтэлектуальнай уласнасці, у інтэрв’ю часопісу расказала аб тым, якія тэндэнцыі характэрны сёння для работы калегіі, які ўплыў правапрымяняльная практыка аказвае на ўдасканаленне заканадаўства, і адказала на іншыя пытанні нашага выдання.

У чэрвеньскім выпуску працягваецца абмеркаванне прапаноў, звязаных з падрыхтоўкай праекта адзінага працэсуальнага кодэкса, які рэгулюе судаводства па грамадзянскіх і эканамічных справах. У артыкуле Л. Калеснікавай выкладаюцца магчымыя падыходы да рэгулявання ў адзіным кодэксе пытанняў падведамственнасці і падсуднасці. А ў матэрыяле Т. Гашпар і А. Пліско праводзіцца параўнальны аналіз парадку прыняцця і разгляду апеляцыйных скаргаў, усталяванага Грамадзянскім працэсуальным кодэксам і Гаспадарчым працэсуальным кодэксам, акцэнт робіцца на працэсуальных нормах, якія пацвердзілі на практыцы сваю эфектыўнасць, што, па меркаванні аўтара, сведчыць аб мэтазгоднасці ўключэння гэтых норм у праект адзінага працэсуальнага кодэкса.

У артыкуле Ул. Мароза звернута ўвага на праблему, якая датычыцца вызначэння падстаў перахода вымарачнай спадчыны ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (арт. 1039 ГК): пытанне заключаецца ў тым, ці набывае адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка права ўласнасці на вамымарачную спадчыну па праве атрымання ў спадчыну альбо ў сілу іншага суб’ектыўнага права. У пошуках адказу на гэта пытанне аўтар даследуе прававую прыроду вымарачнай спадчыны і аналізуе палажэнні заканадаўства аб атрыманні ў спадчыну.

У навуковай публікацыі Дз. Міхайлава разглядаюцца розныя аспекты рэалізацыі права ўдзельнікаў і ўласнікаў маёмасці юрыдычных асоб на прад’яўленне іска аб устанаўленні факта нікчэмнасці і (альбо) прымяненні наступстваў несапраўднасці нікчэмнай здзелкі, здзейсненай юрыдычнай асобай.

У матэрыяле В. Куляша і В. Хілюты аналізуюцца правапрымяняльная практыка і асноўныя падыходы да вырашэння пытання аб крытэрыях размежавання крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і прысваення альбо растраты. Прапануецца падыход да тлумачэння паўнамоцтваў, якія ахопліваюцца саставамі злачынных дзеянняў, прадугледжаных арт.арт. 210 і 211 Крымінальнага кодэкса.

Навіны нашых выданняў

Google перакладчык