Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва Віцебскага абласнога суда

Старшыня

Федзюкевіч Аляксандр Іосіфавіч

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў с.Камень Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Пасля заканчэння ў 1987 годзе Сімферопальскага вышэйшага ваенна-палітычнага будаўнічага вучылішча праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства".

З 1992 года - вядучы спецыяліст Віцебскага абласнога цэнтра занятасці насельніцтва, юрысконсульт вытворчага аб'яднання “Віцязь” Віцебскага тэлевізійнага завода імя 60-годдзя БССР;

з 1995 года – выконваў абавязкі суддзі суда г. Полацка, суддзя суда г. Полацка;

з 1996 года - юрысконсульт гандлёва-прамысловай фірмы “Тэхнасэрвіс” г. Віцебска;

з 1998 года - суддзя суда г. Наваполацка;

з 2004 года – намеснік старшыні суда г. Наваполацка;

з 2009 года - суддзя Віцебскага абласнога суда;

25 мая 2017 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па грамадзянскiх справах Віцебскага абласнога суда.

з 14 лютага 2020 года - старшыня Віцебскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Першы намеснік старшыні

 

 

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах

Бондараў Сяргей Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў г. Орша Віцебскай вобласці.

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1998 года – стажор памочніка пракурора, памочнік пракурора г. Оршы;

з 2000 года – намеснік пракурора г. Оршы;

з 2003 года - суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы;

з 2009 года - суддзя Віцебскага абласнога суда;

19 лістапада 2012 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах

Фёдараў Алег Станіслававіч

Нарадзiўся ў 1966 годзе ў г.Вiцебску.

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1991 по 1996 годы праходзiў службу ў органах унутраных спраў УУС на транспарце МУС Рэспублікі Беларусь;

З 1996 года – суддзя суда Чыгуначнага раёна г.Віцебска;

З 2000 года – суддзя Віцебскага обласнога суда;

З 19 чэрвеня 2020 года – намеснік старшыні Віцебскага абласнога суда.

Мае першы квалiфiкацыйны клас суддзі.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі